Праверце наступнае перад тым, як сканфігураваць сервер электроннай пошты.
Прынтар падключаны да сеткі.
Інфармацыя пра наладжванне сервера электроннай пошты
Калі вы выкарыстоўваеце сервер электроннай пошты ў інтэрнэце, праверце інфармацыю пра наладжванне ў аператара або на вэб-сайце.
Таксама вы можаце адпраўляць адсканіраваныя выявы па пошце з дапамогай воблачнага сэрвісу Epson, Epson Connect, без неабходнасці наладжваць сервер электроннай пошты. Для атрымання дадатковых звестак глядзіце функцыю Сканаваць у воблака.
Рэгістрацыя
Увайдзіце ў Web Config, выберыце ўкладку Network > Email Server > Basic.
Запуск Web Config у вэб-браўзеры
Таксама вы можаце выканаць наладжванне на панэлі кіравання прынтарам. Выберыце Настройкі > Агульныя налады > Сеткавыя налады > Дадаткова > Сервер электроннай пошты > Налады сервера.
Налады сервера электроннай пошты
|
Элемент |
Налады і тлумачэнні |
|
|---|---|---|
|
Authentication Method |
Вызначыце метад праверкі сапраўднасці для прынтара, каб атрымаць доступ да паштовага сервера. |
|
|
Off |
Наладзьце, калі паштовы сервер не патрабуе праверкі сапраўднасці. |
|
|
SMTP AUTH |
Праверка сапраўднасці будзе выконвацца на серверы SMTP (сервер выходнай пошты) пры адпраўцы электронных лістоў. Патрабуецца, каб паштовы сервер падтрымліваў праверку сапраўднасці SMTP. |
|
|
POP before SMTP |
Праверка сапраўднасці будзе выконвацца на серверы POP3 (сервер атрыманай пошты) перад адпраўкай электронных лістоў. Калі вы выберыце гэты пункт, трэба наладзіць сервер POP3. |
|
|
Authenticated Account |
Калі вы выберыце SMTP AUTH ці POP before SMTP у якасці Authentication Method, увядзіце імя ўліковага запісу праверкі сапраўднасці даўжынёй ад 0 да 255 сімвалаў у кадзіроўцы ASCII (0x20–0x7E). Калі вы выберыце SMTP AUTH, увайдзіце ва ўліковы запіс сервера SMTP. Калі вы выберыце POP before SMTP, увайдзіце ва ўліковы запіс сервера POP3. |
|
|
Authenticated Password |
Калі вы выберыце SMTP AUTH ці POP before SMTP у якасці Authentication Method, увядзіце імя пароль праверкі сапраўднасці даўжынёй ад 0 да 70 сімвалаў у кадзіроўцы ASCII (0x20–0x7E). Калі вы выберыце SMTP AUTH, увайдзіце ва ўліковы запіс сервера SMTP з праверкай сапраўднасці. Калі вы выберыце POP before SMTP, увайдзіце ва ўліковы запіс сервера POP3 з праверкай сапраўднасці. |
|
|
Sender's Email Address |
Увядзіце адрас электроннай пошты адпраўшчыка, напрыклад, адрас электроннай пошты сістэмнага адміністратара. Ён выкарыстоўваецца пры праверцы сапраўднасці, таму ўвядзіце сапраўдны адрас электроннай пошты, які зарэгістраваны на паштовым серверы. Увядзіце значэнне даўжынёй ад 0 да 255 сімвалаў у кадзіроўцы ASCII (0x20–0x7E), за выключэннем сімвалаў ( ) < > [ ] ; ¥. Кропка (.) не можа з’яўляцца першым сімвалам. |
|
|
SMTP Server Address |
Увядзіце значэнне даўжынёй ад 0 да 255 сімвалаў A–Z a–z 0–9 . - . Вы можаце выкарыстоўваць фармат IPv4 ці FQDN. |
|
|
SMTP Server Port Number |
Увядзіце лік ад 1 да 65535. |
|
|
Secure Connection |
Выберыце спосаб шыфравання для сувязі з паштовым серверам. |
|
|
None |
Калі вы выберыце POP before SMTP у якасці Authentication Method, злучэнне шыфравацца не будзе. |
|
|
SSL/TLS |
Гэты варыянт будзе даступным, калі ў якасці Authentication Method усталявана Off ці SMTP AUTH. Сувязь будзе шыфравацца з самага пачатку. |
|
|
STARTTLS |
Гэты варыянт будзе даступным, калі ў якасці Authentication Method усталявана Off ці SMTP AUTH. Сувязь не шыфруецца з самага пачатку, але ў залежнасці ад сеткавага асяроддзя, змяняецца сцэнарый — шыфруецца сувязь ці не. |
|
|
Certificate Validation (толькі Web Config) |
Калі гэта опцыя ўключана, сертыфікат будзе правераны. Рэкамендуем наладзіць гэту функцыю на Enable. Для наладжвання неабходна імпартаваць у прынтар CA Certificate. Калі з'яўляецца паведамленне аб тым, што сертыфікат ненадзейны, глядзіце наступную інфармацыю. |
|
|
POP3 Server Address |
Калі вы выберыце POP before SMTP у якасці Authentication Method, увядзіце адрас сервера POP3 даўжынёй ад 0 да 255 сімвалаў, выкарыстоўваючы сімвалы A–Z a–z 0–9 . - . Вы можаце выкарыстоўваць фармат IPv4 ці FQDN. |
|
|
POP3 Server Port Number |
Калі вы выберыце POP before SMTP у якасці Authentication Method, увядзіце лік у межах ад 1 да 65535. |
|