>
Капіраванне >
Асноўныя параметры меню капіравання
Асноўныя параметры меню капіравання
Заўвага:
У залежнасці ад іншых налад гэтыя пункты могуць быць недаступнымі.
Асноўныя параметры меню капіравання
Каляр. р-м
Выберыце рэжым капіравання: каляровы ці манахромны.
Аўта
Выяўляе, ці з’яўляецца арыгінал каляровым або манахромным, і аўтаматычна капіруе з дапамогай найбольш падыходзячага колеравага рэжыму.
У залежнасці ад арыгінала манахромныя арыгіналы могуць выяўляцца як каляровыя або наадварот. Калі аўтавыяўленне працуе няправільна, можна задаць колеравыя рэжымы Колер або Ч/Б для капіравання або наладзіць шчыльнасць выяўлення. Каб задаць адчувальнасць, выберыце Настройкі на галоўным экране > Агульныя налады > Адміністраванне сістэмы > Адчувальнасць колеру копіі.
Колер
Капіруе арыгінал у каляровым рэжыме.
Ч/Б
Капіруе арыгінал у чорна-белым (манахромным) рэжыме.
Шчыльнасць
Павелічэнне ўзроўню насычанасці, калі адбіткі бледныя. Памяншэнне ўзроўню насычанасці, калі чарніла размазваецца.
Налады паперы
Выберыце крыніцу паперы, якой вы хочаце скарыстацца. Калі выбрана Аўта, папера адпаведнага памеру падаецца аўтаматычна, у залежнасці ад аўтаматычна вызначанага памеру арыгінала і пазначанага маштабу павелічэння.
Пам./Павял.
Канфігуруе маштаб павелічэння або памяншэння. Націсніце на значэнне і пазначце маштаб, які выкарыстоўваецца для павелічэння ці памяншэння арыгінала ў дыяпазоне ад 25 да 400%.
Аўта
Выяўляе вобласць сканіравання і аўтаматычна павялічвае ці памяншае арыгінал, каб копія адпавядала выбранаму памеру паперы. Калі па краях арыгінала маюцца белыя палі, то белыя палі, якія пачынаюцца ад вуглавой меткі () шкла сканера, будуць вызначацца як вобласць сканіравання, а палі з адваротнага боку могуць абразацца.
Падагнаць памер
Капіруе адсканіраваную выяву ў памеры, меншым за значэнне Пам./Павял., для прыстасавання да памеру паперы. Калі значэнне Пам./Павял. перавышае памер паперы, даныя могуць быць пакінуты па-за межамі паперы.
Свабодная форма(мм)
Укажыце вертыкальную і гарызантальную даўжыню паперы, каб павялічыць або паменшыць яе.
Свабодная форма(%)
Укажыце розныя ступені павелічэння для вертыкальнай даўжыні арыгінала, каб павялічыць або паменшыць яе.
Факт. п-р
Капіруе са 100 %-м павелічэннем.
A3→A4 і іншыя
Аўтаматычна павялічвае ці памяншае арыгінал, каб копія адпавядала выбранаму памеру паперы.
Тып арыгінала
Выберыце тып арыгінала. Капіруе ў аптымальнай якасці, каб адпавядаць арыгіналу.
Двухбаковы
Выберыце двухбаковы макет.
1→1-баковы
Капіруе адзін бок арыгінала на адну старонку паперы.
2>2-баковы
Капіруе абодва бакі двухбаковага арыгінала на аркуш паперы з двух бакоў. Выберыце арыентацыю арыгінала і становішча пераплёту арыгінала і паперы.
1>2-баковы
Капіруе два аднабаковыя арыгіналы на аркуш паперы з двух бакоў. Выберыце арыентацыю арыгінала і становішча пераплёту паперы.
2>1-баковы
Капіруе абодва бакі двухбаковага арыгінала на два аркушы паперы з аднаго боку. Выберыце арыентацыю арыгінала і становішча пераплёту арыгінала.
Шматстар-ы
Выберыце макет копіі.
Аднастарон.
Капіруе аднабаковы арыгінал на адну старонку.
па 2
Капіруе два аднабаковыя арыгіналы на адну старонку ў двухбаковы макет. Выберыце макет і арыентацыю арыгінала.
па 4
Капіруе чатыры аднабаковыя арыгіналы на адну старонку ў чатырохбаковы макет. Выберыце макет і арыентацыю арыгінала.
Кан. апр.
Кан. апр.
Выберыце Суад-ці (Парад. ст.), каб друкаваць шматстаронкавыя дакументы па парадку і сартаваць іх па камплектах.
Выберыце Гр-ць (Адн. ст.), каб друкаваць шматстаронкавыя дакументы з тымі ж самымі пранумараванымі старонкамі, што і ў групе.
Вынуць паперу
Калі выбрана Пав-ць а-ш, можна друкаваць папераменна ў кніжнай і альбомнай арыентацыі. Выберыце Аўта у якасці Налады паперы падчас выкарыстання гэтай функцыі.
Калі выбрана Змян. а-ша, можна адкладваць кожны камплект копій. Адлюстроўваецца пры ўсталяваным фінішары.
Сашчэпка
Выберыце пазіцыю для сашчаплення. Адлюстроўваецца пры ўсталяваным фінішары.
Перфараванне
Выберыце месца, у якім трэба зрабіць перфарацыю. Адлюстроўваецца, калі ўсталяваны дзіркакол.
Браш-ка наап-кі
Вызначыце гэтыя налады, калі хочаце рабіць копіі з брашуроўкай наапашкі.
Гэта меню паказваецца толькі тады, калі ўключана брашуроўкі наапашкі.
Браш-ка наап-кі
Дазваляе рабіць копіі з брашуроўкай наапашкі.
Аркушаў на сашчэпку
Вызначыце колькасць старонак, якія трэба брашураваць наапашкі.
Раздзяленне
Дазваляе друкаваць асобна.
Вокладка
Дазваляе дадаваць вокладкі да копій.
Налады паперы
Выберыце крыніцу паперы, у якую была загружана папера для вокладак.
Скласці ўдвая
Вызначыце гэтыя налады, калі хочаце рабіць напалову сагнутыя копіі.
Гэта меню паказваецца толькі тады, калі ўключана функцыя згінання напалову.
Скласці ўдвая
Дазваляе рабіць напалову сагнутыя копіі.
Аркушаў на згінанне
Вызначыце колькасць старонак, якія трэба сагнуць напалову.
Раздзяленне
Дазваляе раздзяляць копіі пасля вымання.
Вокладка
Дазваляе дадаваць вокладкі да копій.
Налады паперы
Выберыце крыніцу паперы, у якую была загружана папера для вокладак.
Рэжым друкавання
Выберыце, ці трэба друкаваць на вонкавым або ўнутраным боку напалову сагнутай паперы.
Трайное складванне
Вызначыце гэтыя налады, каб рабіць сагнутыя ўтрая копіі.
Гэта меню паказваецца толькі тады, калі ўключана функцыя згінання ўтрая.
Трайное складванне
Дазваляе ствараць сагнутыя ўтрая копіі.
Аркушаў на згінанне
Укажыце колькасць сагнутых утрая старонак.
Рэжым друкавання
Выберыце, ці трэба друкаваць на вонкавым або ўнутраным боку напалову сагнутай утрая паперы.