Выберыце меню на панэлі кіравання згодна з апісаннем, якое прыводзіцца ніжэй.
Настройкі > Агульныя налады > Настройкі сканавання
Настройкі сканавання
Пачатковая ўкладка
Выберыце, якую ўкладку вы хочаце адлюстроўваць першай пры сканіраванні.
Кнопка хуткай задачы(Папка)
Задайце чатыры налады, якія будуць адлюстроўвацца на экране Часты кантакт падчас сканіравання, у меню У сеткавую папку/FTP на панэлі кіравання.
Кнопка хуткай задачы(Пошта)
Задайце чатыры налады, якія будуць адлюстроўвацца на экране Часты кантакт падчас сканіравання, у меню У эл. пошту на панэлі кіравання.
Пацв-ць Атр-ка
Перад сканіраваннем праверце месца прызначэння.
Document Capture Pro
Пры сканіраванні з дапамогай меню На камп’ютар на панэлі кіраваннія наладзьце рэжым працы і задайце іншыя налады, каб яны адпавядалі камп'ютару, на якім усталяваны Document Capture Pro/Document Capture Pro Server/Document Capture.
Прац. рэжым
Задайце рэжым працы.
Выберыце Кліенцкі рэжым, калі Document Capture Pro/Document Capture усталяваны на Windows або Mac OS.
Выберыце Рэжым сервера, калі Document Capture Pro усталяваны на Windows Server.
Адрас сервера
Увядзіце адрас сервера пры выбары Рэжым сервера.
Налады групы
Уключыце налады групы на прынтары. Выкарыстоўвайце гэты элемент, калі вы ўключылі налады групы ў Document Capture Pro.
Калі гэта функцыя ўключана, увядзіце номер групы ў Група.
Сервер электроннай пошты
Вызначыце налады сервера электроннай пошты для У эл. пошту.
Выберыце Налады сервера, каб вызначыць спосаб праверкі сапраўднасці для прынтара і атрымаць доступ да паштовага сервера.
Каб праверыць падключэнне да паштовага сервера, выберыце Праверка падлучэння.
Аўтаскід
Скідвайце месца прызначэння і налады сканіравання пасля кожнага сканіравання.
Падзяліць эл. пошту
Адсканіраваны відарыс можна раздзяліць на файлы вызначанага памеру і адправіць іх у некалькіх электронных лістах. Прымяняецца пры выкарыстанні У эл. пошту у меню сканіравання ці меню Са сховішча ў эл. пошту.