Налады сервера адпраўкі (SMTP)

Ніжэй апісаны элементы і налады для канфігурацыі сервера электроннай пошты Basic (Send).

Элемент

Налады і тлумачэнні

Authentication Method

Вызначыце метад праверкі сапраўднасці для прынтара, каб атрымаць доступ да паштовага сервера.

Для карыстальнікаў мадэлі Microsoft Exchange Online:

З-за ўзмоцненай бяспекі ў Microsoft Exchange Online метад базавай аўтэнтыфікацыі быў спынены, і праверка сапраўднасці SMTP (SMTP AUTH) стандартна адключана. Калі вы выкарыстоўваеце функцыю адпраўкі электроннай пошты ці апавяшчэнняў, вам трэба наладзіць сервер электроннай пошты, каб выкарыстоўваць праверку сапраўднасці OAuth2.

Паколькі сам пратакол выкарыстоўвае SMTP, неабходна ўключыць SMTP AUTH у Exchange Online.

Уключэнне SMTP AUTH у раздзеле Exchange Online

Off

Выберыце, калі паштовы сервер не будзе патрабаваць праверкі сапраўднасці.

SMTP AUTH

Праверка сапраўднасці будзе выконвацца на серверы SMTP (сервер выходнай пошты) пры адпраўцы электронных лістоў. Патрабуецца, каб паштовы сервер падтрымліваў праверку сапраўднасці SMTP.

POP before SMTP

Праверка сапраўднасці будзе выконвацца на серверы POP3 (сервер атрыманай пошты) перад адпраўкай электронных лістоў. Калі вы выбераце гэты варыянт, наладзьце канфігурацыю сервера POP3.

OAuth2

Праверка сапраўднасці ажыццяўляецца з дапамогай OAuth2. Пры выбары гэтага варыянта наладзьце Email service.

Email service

Пры выбары OAuth2 у якасці Authentication Method выберыце сэрвіс электроннай пошты са спіса. Націсніце Sign In і выконвайце інструкцыі на экране.

Наладжванне аўтэнтыфікацыі OAuth2.0 для Basic (Send)

Заўвага:

Для асабістага выкарыстання выберыце Outlook.com.

Authenticated Account

Пры выбары SMTP AUTH ці POP before SMTP у якасці Authentication Method увядзіце назву аўтэнтыфікаванага ўліковага запісу даўжынёй 0-255 сімвалаў у кадзіроўцы ASCII (0x20–0x7E).

Пры выбары SMTP AUTH увядзіце ўліковы запіс сервера SMTP. Пры выбары POP before SMTP увядзіце ўліковы запіс сервера POP3.

Authenticated Password

Пры выбары SMTP AUTH ці POP before SMTP у якасці Authentication Method увядзіце назву аўтэнтыфікаваны пароль даўжынёй 0-70 сімвалаў у кадзіроўцы ASCII (0x20–0x7E).

Пры выбары SMTP AUTH увядзіце пароль для сервера SMTP. Пры выбары POP before SMTP увядзіце пароль для сервера POP3.

Sender's Email Address

Увядзіце адрас электроннай пошты адпраўшчыка, (напрыклад, адрас электроннай пошты сістэмнага адміністратара). Ён выкарыстоўваецца пры праверцы сапраўднасці, таму ўвядзіце сапраўдны адрас электроннай пошты, які зарэгістраваны на паштовым серверы.

Увядзіце значэнне даўжынёй 0-255 сімвалаў у кадзіроўцы ASCII (0x20–0x7E), за выключэннем сімвалаў : ( ) < > [ ] ; ¥. Кропка (.) не можа з’яўляцца першым сімвалам.

SMTP Server Address

Увядзіце значэнне даўжынёй 0-255 сімвалаў (A–Z, a–z, 0–9). - . Можна выкарыстоўваць фармат IPv4 ці FQDN.

SMTP Server Port Number

Увядзіце лік ад 1 да 65535.

Secure Connection

Выберыце спосаб шыфравання для даных, якія адпраўляюцца на паштовы сервер.

None

Пры выбары POP before SMTP у якасці Authentication Method падключэнне не шыфруецца.

SSL/TLS

Гэты варыянт будзе даступным, калі ў якасці Authentication Method усталявана Off ці SMTP AUTH. Сувязь будзе шыфравацца з самага пачатку.

STARTTLS

Гэты варыянт будзе даступным, калі ў якасці Authentication Method усталявана Off ці SMTP AUTH. Спачатку сувязь не шыфруецца, але можа быць зашыфравана пазней у залежнасці ад сеткавага асяроддзя.

Certificate Validation

Калі гэта опцыя ўключана, сертыфікат будзе правераны. Рэкамендуем наладзіць гэту функцыю на Enable. Для наладжвання неабходна імпартаваць у прынтар CA Certificate.

Калі з'яўляецца паведамленне пра тое, што сертыфікат ненадзейны, глядзіце звязаную інфармацыю ніжэй.

Няправільная дата і час

Каранёвы сертыфікат неабходна абнавіць

POP3 Server Address

Пры выбары POP before SMTP у якасці Authentication Method увядзіце адрас сервера POP3 даўжынёй 0-255 сімвалаў (A–Z, a–z, 0–9). - . Можна выкарыстоўваць фармат IPv4 ці FQDN.

POP3 Server Port Number

Пры выбары POP before SMTP у якасці Authentication Method увядзіце лік ад 1 да 65535.