Ніжэй апісаны элементы і налады для канфігурацыі сервера электроннай пошты Basic (Receive).
|
Элемент |
Налады і тлумачэнні |
|
|---|---|---|
|
Authentication Method |
Вызначыце метад праверкі сапраўднасці для прынтара, каб атрымаць доступ да паштовага сервера. Выберыце OAuth2 пры выкарыстанні Microsoft Exchange Online. |
|
|
Basic Authentication |
Праверка сапраўднасці выконваецца з дапамогай імя карыстальніка і пароля. |
|
|
OAuth2 |
Праверка сапраўднасці ажыццяўляецца з дапамогай OAuth2. Пры выбары гэтага варыянта наладзьце Email service. |
|
|
Email service |
Пры выбары OAuth2 у якасці Authentication Method выберыце сэрвіс электроннай пошты са спіса. Націсніце Sign In і выконвайце інструкцыі на экране. Наладжванне аўтэнтыфікацыі OAuth2.0 для Basic (Send) Для асабістага выкарыстання выберыце Outlook.com. |
|
|
POP3 Server Address |
Увядзіце значэнне даўжынёй 0-255 сімвалаў (A–Z, a–z, 0–9). - . Можна выкарыстоўваць фармат IPv4 ці FQDN. Наступнае значэнне ўводзіцца аўтаматычна, калі Authentication Method змяняецца на OAuth2 або змяняецца Email service. Outlook.com; Outlook.office365.com Exchange Online: Outlook.office365.com |
|
|
POP3 Server Port Number |
Увядзіце нумар порта ад 1 да 65535. |
|
|
Secure Connection |
Выберыце спосаб шыфравання для даных, якія адпраўляюцца на паштовы сервер. |
|
|
None |
Сувязь не шыфруецца. |
|
|
SSL/TLS |
Сувязь будзе шыфравацца з самага пачатку. |
|
|
STARTTLS |
Спачатку сувязь не шыфруецца, але можа быць зашыфравана пазней у залежнасці ад сеткавага асяроддзя. |
|
|
Certificate Validation |
Калі гэта опцыя ўключана, сертыфікат будзе правераны. Рэкамендуем наладзіць гэту функцыю на Enable. Для наладжвання неабходна імпартаваць у прынтар CA Certificate. Калі з'яўляецца паведамленне пра тое, што сертыфікат ненадзейны, глядзіце звязаную інфармацыю ніжэй. |
|
|
Receive Timeout(30-300 с) |
Задайце тайм-аўт прыёму сервера POP3 ад 1 да 300 секунд. |
|