На ВК-дысплеі могуць быць светлыя і цёмныя плямы, і ў сувязі з яго ўласцівасцямі на экране можа праяўляцца нераўнамерная яркасць. Гэта нармальна і не сведчыць пра пашкоджанне.
Для ачысткі выкарыстоўвайце толькі сухую і мяккую тканіну. Не выкарыстоўвайце вадкія і хімічныя сродкі ачысткі.
Пры моцным удары вонкавая накрыўка сэнсарнага экрана можа разбіцца. Звярніцеся да мясцовага прадстаўніка, калі паверхня панэлі раскалолася або зламалася; не дакранайцеся да разбітых кавалкаў і не спрабуйце выняць іх.
Далікатна націскайце пальцам на сэнсарны экран.
Не выкарыстоўвайце завостраныя ці вострыя прадметы, такія як ручка або пазногаць, для кіравання ВК-экранам.
Кандэнсат, які ўтвараецца ўнутры сэнсарнага экрана з-за рэзкага змянення тэмператур або вільгаці, можа прывесці да пагаршэння працы экрана.