Наладжванне адпраўкі і атрымання файлаў на камп'ютар

Каб адпраўляць і атрымліваць файлы на кліенцкі камп'ютар, неабходна ўсталяваць FAX Utility на камп'ютар, падключаны праз сетку або кабель USB.

Уключэнне адпраўкі факса з камп'ютара

Наладзьце наступнае з дапамогай Web Config.

  1. Увядзіце IP-адрас прынтара ў браўзер, каб атрымаць доступ да Web Config.

    Увядзіце IP-адрас прынтара з камп'ютара, падключанага да той жа сеткі, што і прынтар.

    Вы можаце праверыць IP-адрас прынтара з наступнага меню.

    Настройкі > Агульныя налады > Сеткавыя налады > Стан сеткі > Стан падключэння да LAN/Wi-Fi

  2. Увядзіце пароль адміністратара, каб увайсці ў сістэму як адміністратар.

  3. Выберыце ў наступным парадку.

    Укладка Fax, а потым націсніце Send Settings

  4. Выберыце Use для PC to FAX Function.

    Стандартнае значэнне налады PC to FAX FunctionUse. Каб адключыць адпраўку файлаў з камп'ютара, выберыце Do Not Use.

  5. Націсніце OK.

Задаванне налады Захаваць на камп'ютары, каб прымаць факсы

Вы можаце прымаць факсы на камп'ютары з дапамогай FAX Utility. Усталюйце FAX Utility на кліенцкі камп'ютар і задайце налады. Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі глядзіце Basic Operations у даведцы па FAX Utility (адлюстроўваецца ў галоўным акне).

Калі для параметра на панэлі кіравання прынтара, пазначанага ніжэй, зададзена значэнне Так, атрыманыя факсы можна захоўваць на камп'ютары.

Настройкі > Агульныя налады > Настройкі факса > Налады атрымання > Налады Зах-ць/Пераадр. > Безумоўнае Захаванне/Пераадрасацыя > Захаваць на камп'ютары

Наладка элемента Захаваць на камп'ютары на друк атрыманых факсаў на прынтары

Вы можаце выканаць наладку такім чынам, каб атрыманыя факсы друкаваліся на прынтары, а таксама захоўваліся на камп’ютары.

  1. Выберыце Настройкі на панэлі кіравання прынтара.

  2. Выберыце Агульныя налады > Настройкі факса > Налады атрымання.

  3. Выберыце Налады Зах-ць/Пераадр. > Безумоўнае Захаванне/Пераадрасацыя > Захаваць на камп'ютары > Так і Друкаваць.

Наладка элемента Захаваць на камп'ютары на адхіленне атрымання факсаў

Для наладкі прынтара такім чынам, каб атрыманыя факсы не захоўваліся на камп’тары, змяніце налады прынтара.

Заўвага:

Вы таксама можаце змяніць налады, выкарыстоўваючы FAX Utility. Аднак, калі існуюць якія-небудзь атрыманыя факсы, якія яшчэ не былі захаваны на камп’ютары, гэта функцыя не будзе працаваць.

  1. Выберыце Настройкі на панэлі кіравання прынтара.

  2. Выберыце Агульныя налады > Настройкі факса > Налады атрымання.

  3. Выберыце Налады Зах-ць/Пераадр. > Безумоўнае Захаванне/Пераадрасацыя > Захаваць на камп'ютары > Не.