Гэты спосаб дазваляе падключаць прынтар непасрэдна да смарт-прылад без выкарыстання бесправаднога маршрутызатара.
Каб выкарыстоўваць гэту функцыю, усталюйце Wireless LAN Interface-P1.
Гэтыя налады трэба задаць для прынтара і смарт-прылады, да якой вы хочаце падключыцца, толькі аднойчы. Вам не трэба будзе больш задаваць гэтыя налады, калі вы толькі не адключыце Wi-Fi Direct ці не адновіце значэнні па змаўчанні для налад сеткі.
Выберыце на галоўным экране
.
Выберыце Wi-Fi Direct.
Выберыце Пачаць Наладку.
Выберыце Прылады з іншай АС.

Будуць паказаны Сеткавае імя(SSID) і Пароль сеткі Wi-Fi Direct прынтара.
На экране Wi-Fi смарт-прылады выберыце SSID, які выводзіцца на панэль кіравання прынтара, а потым увядзіце пароль.

На панэлі кіравання прынтара выберыце Дал..
Запусціце Epson Smart Panel на смарт-прыладзе.
На Epson Smart Panel смарт-прылада аўтаматычна падключаецца да прынтара пры запуску. Выконвайце інструкцыі на экране.
На панэлі кіравання прынтара выберыце Завершана.
Каб зноў падключаць смарт-прылады, якія раней ужо падключаліся да прынтара, выбірайце імя сеткі (SSID) на экране Wi-Fi смарт-прылады.