Epson Print Admin Serverless прапануе асяроддзе для бяспечнага і эфектыўнага выкарыстання прынтараў у сетках, напрыклад, офіснай ці школьнай сетцы.
Прапануюцца наступныя рашэнні.
Павышаная бяспека
Прынтарам могуць карыстацца толькі аўтэнтыфікаваныя карыстальнікі.
Друк з прынтара з аўтэнтыфікацыяй дапамагае пазбегнуць выпадкаў, калі, напрыклад, неўпаўнаважаны член персаналу забраў канфідэнцыяльныя дакументы ці дакументы розных карыстальнікаў перамяшаліся і г. д.
Фінансавая эканомія
Гэта дапамагае пазбегнуць раздрукоўкі залішняй колькасці лістоў, паколькі заданні друку выбіраюцца прама са спіса заданняў.
Эфектыўнасць бізнесу
Вы можаце адпраўляць адсканіраваныя даныя на свой адрас электроннай пошты ці захоўваць іх у сваёй зарэгістраванай папцы, не робячы пры гэтым ніякіх складаных дзеянняў.
Зручная функцыя кіравання
Вы можаце задаць інфармацыю адначасова для некалькіх карыстальнікаў або ўсталяваць функцыі, якія зможа выкарыстоўваць кожны карыстальнік асобна. Epson Device Admin дазваляе кіраваць некалькімі прынтарамі, сінхранізаваць з серверам LDAP і аўтаматычна ствараць справаздачы аб гісторыі выкарыстання.