Гэта можа адбывацца па наступных прычынах.
Таксама рэкамендуем праверыць стан прынтара ў раздзеле Задан./Стан, напрыклад ці атрымлівае прынтар факс у дадзены момант.
Рашэнні
Агульная колькасць атрыманых дакументаў, захаваных у папках «Уваходныя» і «Канфідэнцыяльныя», — 200. Выдаліце непатрэбныя дакументы.
Рашэнні
Наладжана блакіроўка факсаў з нумароў, не зарэгістраваных у спісе кантактаў. Паўторна зарэгіструйце нумар факса адпраўшчыка ў спісе кантактаў.
Рашэнні
Наладжана блакіроўка факсаў, у якіх няма інфармацыі загалоўка. Спытайцеся ў адпраўшчыка, ці наладжана на яго факсімільным апараце інфармацыя загалоўка.
Рашэнні
Калі вы наладзілі захоўванне атрыманых факсаў на камп’ютар, уключыце камп’ютар. Атрыманы факс будзе выдалены пасля захоўвання яго на камп’ютары.
Рашэнні
Падчас атрымання факсаў з выкарыстаннем функцыі субадраса правярайце правільнасць субадраса і пароля. Зверце субадрас і пароль з адпраўшчыкам.