Атрыманыя факсы не захоўваюцца на запамінальнай прыладзе

Гэта можа адбывацца па наступных прычынах.

Запамінальная прылада не падключана да прынтара.

Рашэнні

Падключыце запамінальную прыладу, на якой вы стварылі папку для захоўвання факсаў, да прынтара. Пасля захоўвання на прыладзе факсы выдаляюцца з памяці прынтара.

На прыладзе недастаткова свабоднай прасторы.

Рашэнні

Выдаліце непатрэбныя даныя з прылады, каб павялічыць колькасць свабоднай прасторы. Або падключыце іншую прыладу, на якой хапае свбоднай прасторы.

Устаноўлена ахова ад запісвання на запамінальнай прыладзе.

Рашэнні

Адключыце ахову ад запісвання на запамінальнай прыладзе.

Захаванне атрыманых факсаў у знешнюю памяць адключана.

Рашэнні

Звярніцеся да адміністратара прынтара. Калі вы адміністратар прынтара, для ліквідацыі няспраўнасцей з факсам азнаёмцеся з наступным раздзелам.

Атрыманыя факсы не захоўваюцца на запамінальнай прыладзе