Наладжванне прынтара

  • Не перамяшчайце прынтар самастойна.

  • Забараняецца размяшчаць і захоўваць прынтар па-за межамі памяшканняў, у брудных і пыльных месцах, каля вады, крыніц цяпла, а таксама ў месцах, дзе існуе ўздзеянне ўдарных нагрузак, вібрацый, высокіх тэмператур і вільготнасці.

  • Размяшчайце прынтар на роўнай устойлівай паверхні, плошча якой ва ўсіх кірунках большая за плошчу асновы прылады. Калі прынтар нахілены, ён будзе працаваць няправільна.

  • Неабходна пазбягаць месцаў, дзе часта змяняецца тэмпература і вільготнасць. Таксама трымайце прынтар па-за межамі дасягальнасці прамых сонечных промняў, яркага святла і крыніц цяпла.

  • Забараняецца блакаваць або накрываць паветразаборнікі і адтуліны прынтара.

  • Над прынтарам павінна быць дастаткова месца, каб можна было цалкам падняць прыладу ADF (прыладу аўтаматычнай падачы лістоў).

  • Пакіньце дастаткова прасторы спераду, з правага і левага боку прынтара для друку і выканання абслугоўвання.

  • Неабходна пераканацца, што шнур сілкавання пераменнага току адпавядае мясцовым стандартам бяспекі. Выкарыстоўвайце толькі той шнур сілкавання, які пастаўляецца з дадзеным прадуктам. Выкарыстанне іншага шнура можа прывесці да пажару або паражэння электрычным токам. Шнур сілкавання гэтага прадукту прызначаны для выкарыстання толькі з дадзеным прадуктам. Выкарыстанне з іншым абсталяваннем можа прывесці да пажару або паражэння электрычным токам.

  • Належыць выкарыстоўваць толькі той тып крыніцы сілкавання, які пазначаны на этыкетцы прынтара.

  • Прынтар неабходна размяшчаць паблізу ад сеткавай разеткі, каб можна было лёгка выняць вілку з разеткі.

  • Пазбягайце выкарыстання разетак, якія знаходзяцца ў адной сетцы з фотакапіравальнымі апаратамі і кандыцыянерамі, якія перыядычна ўключаюцца і выключаюцца.

  • Пазбягайце выкарыстання электрычных разетак, якія кантралююцца насценнымі выключальнікамі або аўтаматычнымі таймерамі.

  • Усю камп'ютарную сістэму трэба трымаць у аддаленні ад патэнцыйных крыніц электрамагнітных перашкод, напрыклад, акустычных сістэм або баз радыётэлефонаў.

  • Шнуры сілкавання неабходна змяшчаць у месцах, абароненых ад трэння, парэзаў, зносу, выгінання і заблытвання. Забараняецца ставіць на шнур сілкавання прадметы, наступаць або наязджаць на яго. Будзьце асабліва асцярожнымі і трымайце ўсе шнуры сілкавання толькі за канцы.

  • Калі выкарыстоўваеце падаўжальнік, пераканайцеся, што агульная нагрузка ўсіх падключаных прылад не перавышае дазволены намінальны ток падаўжальніка. Таксама сачыце за тым, каб агульны намінальны ток падключаных да разеткі прылад не перавышаў дазволенага намінальнага току разеткі.

  • Калі вы плануеце выкарыстоўваць прынтар у Германіі, электрычная сетка будынка павінна быць абаронена 10- або 16-ампернымі аўтаматычнымі выключальнікамі, якія абараняюць прынтар ад кароткіх замыканняў і лішняга току.