> Інфармацыя аб прадукце > Інфармацыя аб праграмным забеспячэнні > Праграмы для абнаўлення праграмнага забеспячэння і ўбудаванага ПЗ (Epson Software Updater)

Праграмы для абнаўлення праграмнага забеспячэння і ўбудаванага ПЗ (Epson Software Updater)

EPSON Software Updater — гэта праграма, якая ўсталёўвае новае праграмнае забеспячэнне і абнаўляе ўбудаванае ПЗ і інструкцыі па інтэрнэце. Калі вы хочаце рэгуляна правяраць інфармацыю пра наяўнасць абнаўленняў, то можаце задаць інтэрвал праверкі абнаўленняў ў наладах аўтаматычнага абнаўлення EPSON Software Updater.

Заўвага:
  • Аперацыйныя сістэмы Windows Server не падтрымліваюцца.

  • Для карыстальнікаў у Паўночнай і Лацінскай Амерыцы: ваш прынтар прызначаны для працы толькі з арыгінальнымі блокамі падачы чарніла маркі Epson. Блокі падачы чарніла і расходныя матэрыялы іншых марак несумяшчальныя і, нават калі яны апісаны як сумяшчальныя, могуць не працаваць належным чынам або не працаваць увогуле. Кампанія Epson перыядычна выпускае абнаўленні ўбудаванага ПЗ, каб выпраўляць праблемы з бяспекай, прадукцыйнасцю і забяспечваць належную працу прынтара. Гэтыя абнаўленні могуць паўплываць на функцыянальнасць чарніла іншых вытворцаў. Блокі падачы чарніла не пад маркай Epson або змененыя блокі падачы чарніла Epson, якія працавалі да абнаўлення ўбудаванага ПЗ, могуць перастаць працаваць.

Запуск у Windows
  • Windows 11

    Націсніце кнопку «Пуск» і выберыце Усе праграмы > EPSON Software > Epson Software Updater.

  • Windows 10

    Націсніце кнопку «Пуск» і выберыце EPSON Software > Epson Software Updater.

  • Windows 8.1/Windows 8

    З дапамогай кнопкі «Пошук» увядзіце назву праграмы, потым націсніце на значок, які адлюстроўваецца.

  • Windows 7

    Націсніце кнопку «Пуск» і выберыце Усе праграмы (або Праграмы) > EPSON Software > Epson Software Updater.

Заўвага:

Можна таксама запусціць EPSON Software Updater, націснуўшы на значок прынтара на панэлі задач на працоўным стале, а потым выбраць Абнаўленне ПЗ.

Запуск у Mac OS

Выберыце Перайсці > Праграмы > Epson Software > EPSON Software Updater.