Паколькі вы можаце адпраўляць факсы, выкарыстоўваючы дакументы, якія захоўваюцца на прынтары, вы зможаце эканоміць час сканіравання дакументаў, калі вам неабходна часта адпраўляць адзін і той жа дакумент. Вы можаце захоўваць да 200 манахромных старонак аднаго дакумента. У папцы «Захаваныя дакументы» на прынтары можна захоўваць 10 дакументаў.
Дапушчальная колькасць захаваных дакументаў можа быць меншай за 10 у залежнасці ад умоў выкарыстання, такіх як памер захаваных дакументаў.
Размясціце арыгіналы.
Выберыце на галоўным экране Скрыня факса.
Выберыце Захаван. дак-ы, націсніце
(Меню скрыні), а потым выберыце Зах.дадз.ф..
У адлюстраванай укладцы Настройкі факса пры неабходнасці задайце такія налады, як разрозненне.
Націсніце
, каб захаваць дакумент.
Пасля захавання дакумента вы зможаце выконваць папярэдні прагляд адсканіраванай выявы, выбраўшы Скрыня факса > Захаван. дак-ы, а потым націснуўшы на поле выбару дакумента, ці выдаляць дакумент, націснуўшы на
справа ад поля выбару дакумента.
Выберыце Скрыня факса на галоўным экране і выберыце Захаван. дак-ы.
Выберыце дакумент, які хочаце адправіць, праглядзіце змесціва дакумента, а потым выберыце Пачаць адпраўку.
Калі з’явіцца паведамленне Выдаліць гэты дакумент пасля адпраўкі?, выберыце Так ці Не.
Пазначце адрасата.
Выберыце ўкладку Настройкі факса, а затым задайце налады, напрыклад спосаб адпраўкі, калі неабходна.
Націсніце
, каб адправіць факс.