Выберыце меню на панэлі кіравання згодна з апісаннем, якое прыводзіцца ніжэй.
Настройкі > Агульныя налады > Налады прынтара
Налады прынтара
Налады крыніцы паперы
Налады паперы
Выберыце памер і тып паперы, загружанай у крыніцу паперы.
Прярытэт латка для паперы
Выберыце Укл., каб аддаць прыярытэт друку паперы, загружанай у латок для паперы.
Аўта-пераключэнне A4/Letter
Выберыце Укл. для падачы паперы з крыніцы паперы, усталяванай для памеру A4, калі адсутнічае крыніца паперы для Letter, або падачы паперы з крыніцы паперы, усталяванай для памеру Letter, калі адсутнічае крыніца паперы для A4.
Налады аўтамат. выбару
Калі папера закончыцца, падача паперы аўтаматычна пераключыцца на крыніцу, параметры паперы якой адпавядаюць параметрам для заданняў друку. Аўтаматычны выбар можна задаць для кожнай крыніцы паперы. Нельга выключыць усе функцыі.
Гэта налада будзе выключана, калі вы выберыце пэўную крыніцу паперы ў наладах паперы для задання друку. У залежнасці ад налады тыпу паперы на ўкладцы Асноўныя драйвера прынтара, аўтаматычная загрузка паперы можа не працаваць.
Паведамленне аб памылцы
Заўвага аб памеры паперы
Выберыце Укл. для паказу паведамлення аб памылцы, калі выбраны памер паперы не адпавядае загружанай паперы.
Заўвага аб тыпе паперы
Выберыце Укл. для паказу паведамлення аб памылцы, калі выбраны тып паперы не адпавядае загружанай паперы.
Аўтам-на паказваць наладку п-ры
Выберыце Укл., каб падчас загрузкі паперы ў крыніцу паперы паказваўся экран Налады паперы. Пры адключэнні гэтай функцыі вы не зможаце друкаваць з iPhone, iPad або iPod touch з дапамогай AirPrint.
Мова друку
USB
Выберыце мову друку для інтэрфейсу USB.
Сетка
Выберыце мову друку для сеткавага інтэрфейсу.
Універсальн. налады друку
Гэтыя налады друку прымяняюцца падчас друку з выкарыстаннем знешняй прылады без драйвера прынтара. Налады зрушэння ўжываюцца падчас друку з выкарыстаннем драйвера прынтара.
Верхні адвод
Адрэгулюйце верхняе поле паперы.
Левы адвод
Адрэгулюйце левае поле паперы.
Верхні адвод ззаду
Адрэгулюйце верхняе поле паперы для адваротнага боку старонкі пры выкананні двухбаковага друку.
Левы адвод ззаду
Адрэгулюйце левае поле паперы для адваротнага боку старонкі пры выкананні двухбаковага друку.
Праверка шырыні паперы
Выберыце Укл. для праверкі шырыні паперы перад друкам. Гэта прадухіляе друк за межы паперы, калі налады памеру паперы няправільныя, але хуткасць друку можа знізіцца.
Прапусціць пустую старонку
Аўтаматычны пропуск пустых старонак у даных для друку дзеля эканоміі паперы.
Канфігурацыя друку PDL
Стандартныя налады
Памер паперы
Выберыце стандартны памер паперы для друку.
Тып паперы
Выберыце стандартны тып паперы для друку.
Арыентацыя
Выберыце стандартную арыентацыю для друку.
Якасць
Выберыце якасць друку.
Рэжым эканоміі чарніла
Выберыце Укл. для эканоміі чарніла з дапамогай памяншэння шчыльнасці друку.
Парадак друку
Выберыце парадак друку: з першай ці з апошняй старонкі.
Апошн. старонка зверху
Пачынаецца друк з першай старонкі файла.
Першая старонка зв.
Пачынае друк з апошняй старонкі файла.
Колькасць копій
Задайце колькасць копій, якія трэба надрукаваць.
Поле пераплёту
Выберыце становішча пераплёту.
Аўтаматычнае выманне паперы
Выберыце Укл. для аўтаматычнага вымання паперы пры спыненні прынтара падчас выканання задання друку.
2-баковы друк
Выберыце Укл. для двухбаковага друку.
Меню PCL
Задайце налады друку PCL.
Кр-ца шрыфту
Убудаваныя
Выберыце, каб выкарыстоўваць шрыфт, папярэдне ўсталяваны на прынтары.
Спампаваць
Выберыце, каб выкарыстоўваць шрыфт, спампаваны вамі.
Нумар шрыфту
Выберыце нумар стандартнага шрыфту для стандартнай крыніцы шрыфтаў (Кр-ца шрыфту). Даступныя нумары адрозніваюцца ў залежнасці ад зробленых вамі налад.
Інтэрвал
Задайце стандартны крок шрыфту, калі шрыфт маштабуецца і мае фіксаваную кегельную пляцоўку. Вы можаце выбраць значэнні ад 0,44 до 99,99 cpi (знакаў на цалю) з крокам 0,01.
Гэты элемент можа не паказвацца ў залежнасці ад налад крыніцы (Кр-ца шрыфту) ці нумара (Нумар шрыфту) шрыфту.
Вышыня
Задайце стандартную вышыню шрыфту, калі шрыфт маштабуецца і з'яўляецца прапарцыянальным. Вы можаце выбраць значэнні ад 4,00 до 999,75 пунктаў з крокам 0,25.
Гэты элемент можа не паказвацца ў залежнасці ад налад крыніцы (Кр-ца шрыфту) ці нумара (Нумар шрыфту) шрыфту.
Набор сім-ў
Выберыце стандартны набор сімвалаў. Калі шрыфт, які вы выбралі ў наладах крыніцы (Кр-ца шрыфту) і нумара (Кр-ца шрыфту) шрыфту, недаступны ў новым наборы сімвалаў, для налад крыніцы (Кр-ца шрыфту) і нумара (Нумар шрыфту) шрыфту будзе аўтаматычна зададзена стандартнае значэнне: IBM-US.
Форма
Задайце колькасць радкоў для выбранага памеру і выбранай арыентацыі паперы. Гэта таксама прыводзіць да змянення інтэрвалу паміж радкамі (VMI — індэкс вертыкальнага руху), і новае значэнне VMI захоўваецца ў прынтары. Гэта значыць, што далейшыя змены налад памеру ці арыентацыі старонкі будуць прыводзіць да змен значэння формы на аснове захаванага VMI.
Функцыя CR
Выберыце каманду звароту карэткі падчас друку з драйверам пэўнай аперацыйнай сістэмы.
Функцыя LF
Выберыце каманду падачы радка падчас друку з драйверам пэўнай аперацыйнай сістэмы.
Назнач. крыніцы паперы
Зрабіце прызначэнне для каманды выбару крыніцы паперы. Калі выбрана 4, каманды будуць сумяшчальнымі з HP LaserJet 4. Калі выбрана 4K, каманды будуць сумяшчальнымі з HP LaserJet 4000, 5000 і 8000. Калі выбрана 5S, каманды будуць сумяшчальнымі з HP LaserJet 5S.
Меню PS
Задайце налады друку PS.
Старонка памылак
Выберыце Укл., каб надрукаваць ліст, які паказвае стан, калі ўзнікае памылка падчас друку PostScript ці PDF.
Афарбоўванне
Выберыце рэжым колеру для друку PostScript.
Манахромны
Выберыце Укл. падчас друку даных, якія змяшчаюць бінарныя выявы. Праграма можа адпраўляць бінарныя даныя, нават калі для налады драйвера прынтара зададзена значэнне ASCII, але калі гэта функцыя ўключана, вы можаце друкаваць даныя.
Памер старонкі PDF
Выберыце памер паперы падчас друку файла PDF.
Аўтаматыч. выпраўленне памылкі
Выберыце, якое дзеянне неабходна выканаць, калі адбудзецца памылка двухбаковага друку ці запаўнення памяці.
Укл.
Паказ папярэджання і друк у аднабаковым рэжыме, калі адбываецца памылка двухбаковага друку, ці друк толькі таго, што прынтар змог апрацаваць, калі адбываецца памылка запаўнення памяці.
Off
Паказ паведамлення аб памылцы і адмена друку.
Шчыльная папера
Выберыце Укл., каб прадухіліць змазванне чарніла на адбітках, аднак гэта можа знізіць хуткасць друку.
Ціхі рэжым
Выберыце Укл., каб паменшыць шум падчас друку, аднак гэта можа знізіць хуткасць друку. У залежнасці ад тыпу паперы і якасці друку, якія выбраў карыстальнік, розніца ва ўзроўні шуму прынтара можа наогул адсутнічаць. Выберыце Укл., каб даць прыярытэт зніжэнню шуму падчас працы. Каб даць прыярытэт хуткасці друкавання, выберыце Уключана (Нізкі ўзровень).
Час высыхання чарніла
Выберыце час высыхання чарніла, які вы хочаце выкарыстоўваць пры выкананні двухбаковага друку. Пасля таго як прынтар надрукуе на адным баку, ён чакае некаторы час, пакуль той высахне, перш чым друкаваць на другім баку. Калі адбітак змазаны, павялічце значэнне часу ў гэтай наладзе.
Злучэнне ПК праз USB
Выберыце Уключыць, каб даць камп'ютару доступ да прынтара падчас падключэння па USB. Калі выбрана опцыя Выключыць, абмяжоўваецца друк, які не выконваецца з дапамогай сеткавага падключэння.
Наст-кі інт-су часу чак-ня USB
Вызначыце перыяд часу (у секундах) перад спыненнем USB-злучэння з камп’ютарам пасля таго, як прынтар атрымае заданне друку ад драйвера прынтара PostScript або PCL. Калі заканчэнне выканання задання не вызначана дакладна драйверам прынтара PostScript або PCL, гэта можа прывесці да бясконцага USB-злучэння. Калі гэта адбываецца, прынтар спыняе злучэнне па сканчэнні вызначанага перыяду часу. Калі вы не хочаце, каб злучэнне прыпынялася, увядзіце 0 (нуль).