Калі раздрукоўкі змазаныя або пацёртыя, ачысціце ролік знутры.
Для ачысткі ўнутранай часткі прынтара забараняецца выкарыстоўваць санітарна-гігіенічную паперу тыпу папяровых сурвэтак. Валокны могуць забіць соплы друкавальнай галоўкі.
Выберыце Абслугоўванне на панэлі кіравання прынтара.
Каб выбраць элемент, выкарыстоўвайце кнопкі
, а затым націсніце кнопку OK.
Выберыце Ачыстка накір. паперы.
Выконвайце інструкцыі на экране, каб загрузіць паперу і ачысціць шлях праходжання паперы.
Паўтарайце гэту працэдуру, пакуль чарніла не перастане размазвацца па паперы.