> Друк > Друк дакументаў > Друк з камп’ютара — Windows > Карэкціроўка колераў друку

Карэкціроўка колераў друку

Колеры, якія выкарыстоўваюцца ў заданні друку, можна карэкціраваць. Гэтыя карэкціроўкі не ўжываюцца да зыходных даных.

PhotoEnhance забяспечвае больш кантрастныя выявы і яскравыя колеры, дзякуючы аўтаматычнай карэкціроўцы кантрастнасці, насычанасці і яркасці зыходных даных выявы.

Заўвага:

PhotoEnhance карэкціруе колер на падставе месцазнаходжання аб’екта. Таму ў выпадку змянення месцазнаходжання аб’екта, у выніку памяншэння, павелічэння, абрэзкі або павароту выявы колер можа нечакана змяніцца. Калі выява не ў фокусе, тон можа аказацца ненатуральным. Калі колер змяняецца ці становіцца ненатуральным, друк трэба выканаць у любым іншым рэжыме, акрамя PhotoEnhance.

  1. Ва ўкладцы Дадатковыя опцыі драйвера прынтара выберыце спосаб карэкціроўкі колеру з налады Карэкцыя колеру.

    • Аўтаматычна: калі выбрана гэта налада, тон аўтаматычна змяняецца ў адпаведнасці з тыпам паперы і наладамі якасці друку.
    • Карыстальніцкія: націсніце Дадаткова, вы зможаце задаць свае налады.
  2. Пры неабходнасці можна наладзіць іншыя элементы ва ўкладках Асноўныя і Дадатковыя опцыі і потым націснуць ОК.

    Укладка Асноўныя

    Укладка Дадатковыя опцыі

  3. Націсніце Друк.