Спампуйце Uninstaller, выкарыстоўваючы EPSON Software Updater.
Дастаткова спампаваць Uninstaller адзін раз, пасля чаго вы зможаце выкарыстоўваць яго кожны раз пры выдаленні праграм.
Націсніце кнопку
, каб выключыць прынтар.
Каб выдаліць драйвер прынтара, выберыце Сістэмныя налады (ці Налады сістэмы) з меню Apple > Прынтары і сканеры (ці Друкаваць і сканіраваць, Друк і факс) і выдаліце прынтар са спіса ўключаных прынтараў.
Закрыйце ўсе адкрытыя праграмы.
Націсніце Перайсці > Дадаткі > Epson Software > Uninstaller.
Выберыце праграму, якую хочаце выдаліць, і націсніце Uninstall.
Uninstaller выдаляе ўсе драйверы струменных прынтараў Epson на камп'ютары. Калі вы карыстаецеся некалькімі струменнымі прынтарамі Epson і хочаце выдаліць толькі некаторыя драйверы, спачатку выдаліце ўсе, а потым усталюйце нанова неабходны драйвер прынтара.
Калі ў спісе праграм няма праграмы, якую вы хочаце выдаліць, яе немагчыма выдаліць з дапамогай Uninstaller. У такім выпадку выберыце Перайсці > Дадаткі > Epson Software, выберыце праграму, якую хочаце выдаліць, і перацягніце яе на значок карзіны.