> Вырашэнне праблем > Не атрымліваецца друкаваць > Праграма або драйвер прынтара не працуюць належным чынам > Немагчыма друкаваць, нават калі падключэнне было ўсталявана (Windows)

Немагчыма друкаваць, нават калі падключэнне было ўсталявана (Windows)

Гэта можа адбывацца па наступных прычынах.

Прынтар знаходзіцца ў стане чакання або ў аўтаномным рэжыме.

Рашэнні

Выберыце Чарга друку ва ўкладцы Тэхн. абслуг. драйвера прынтара.

Калі прынтар знаходзіцца ў аўтаномным рэжыме або ў рэжыме чакання, адмяніце гэтыя рэжымы ў меню Прынтар.

Узнікла праблема з праграмным забеспячэннем або данымі.

Рашэнні

  • Упэўніцеся, што ў вас усталяваны арыгінальны драйвер прынтара Epson (EPSON XXXXX). Калі такі драйвер не ўсталяваны, даступныя функцыі могуць быць абмежаваны. Мы рэкамендуем выкарыстоўваць арыгінальны драйвер прынтара Epson.

  • Падчас друку выяў з вялікім аб’ёмам даных камп’ютару можа не хапаць памяці. Друкуйце выявы з ніжэйшым разрозненнем або меншага памеру.

  • Калі вы паспрабавалі ўсе рашэнні, але не здолелі вырашыць праблему, паспрабуйце выдаліць і паўторна ўсталяваць драйвер прынтара.

  • Вы можаце ліквідаваць праблему, абнавіўшы праграмнае забеспячэнне да апошняй версіі. Для праверкі стану праграмнага забеспячэння выкарыстоўвайце інструмент праверкі ПЗ.

Узнікла праблема са станам прынтара.

Рашэнні

Націсніце EPSON Status Monitor 3 ва ўкладцы Тэхн. абслуг. драйвера прынтара, а потым праверце стан прынтара. Калі ўтыліта EPSON Status Monitor 3 адключана, націсніце Расшыраныя настройкі ва ўкладцы Тэхн. абслуг. і выберыце Запусціць EPSON Status Monitor 3.

У стане чакання ўсё яшчэ знаходзіцца заданне друку.

Рашэнні

Выберыце Чарга друку ва ўкладцы Тэхн. абслуг. драйвера прынтара. Калі непажаданыя даныя засталіся, выберыце Адмяніць усе дакументы з меню Прынтар.

Прынтар не выбраны як прынтар па змаўчанні.

Рашэнні

Націсніце правай кнопкай мышы на меню Панэль кіравання > Прагляд прылад і прынтараў (або Прынтары, Прынтары і факсы) і націсніце Зрабіць прынтарам па змаўчанні.

Заўвага:

Калі паказваюцца некалькі значкоў прынтара, гл. наступнае, каб выбраць правільны прынтар.

Прыклад)

USB-падключэнне: EPSON XXXX Series

Сеткавае падключэнне: EPSON XXXX Series (сетка)

Калі вы ўсталёўваеце драйвер прынтара некалькі разоў, могуць быць створаны яго копіі. Калі створаны такія копіі, як «EPSON XXXX Series (копія 1)», націсніце на значок скапіраванага драйвера правай кнопкай мышы, а потым націсніце Выдаліць прыладу.

Порт прынтара наладжаны няправільна.

Рашэнні

Выберыце Чарга друку ва ўкладцы Тэхн. абслуг. драйвера прынтара.

Упэўніцеся, што порт прынтара наладжаны правільна, як паказана ніжэй, у наладах Уласцівасці > Порт з меню Прынтар.

Падключэнне па USB: USBXXX, сеткавае падключэнне: EpsonNet Print Port

Калі вы не можаце змяніць порт, выберыце Запусціць ад імя адміністратара ў меню Прынтар. Калі Запусціць ад імя адміністратара не паказваецца, звяжыцеся са сваім сістэмным адміністратарам.