> Вырашэнне праблем > Не атрымліваецца друкаваць > Праграма або драйвер прынтара не працуюць належным чынам > Немагчыма друкаваць, нават калі падключэнне было ўсталявана (Mac OS)

Немагчыма друкаваць, нават калі падключэнне было ўсталявана (Mac OS)

Гэта можа адбывацца па наступных прычынах.

Узнікла праблема з праграмным забеспячэннем або данымі.

Рашэнні

  • Упэўніцеся, што ў вас усталяваны арыгінальны драйвер прынтара Epson (EPSON XXXXX). Калі такі драйвер не ўсталяваны, даступныя функцыі могуць быць абмежаваны. Мы рэкамендуем выкарыстоўваць арыгінальны драйвер прынтара Epson.

  • Падчас друку выяў з вялікім аб’ёмам даных камп’ютару можа не хапаць памяці. Друкуйце выявы з ніжэйшым разрозненнем або меншага памеру.

  • Калі вы паспрабавалі ўсе рашэнні, але не здолелі вырашыць праблему, паспрабуйце выдаліць і паўторна ўсталяваць драйвер прынтара.

  • Вы можаце ліквідаваць праблему, абнавіўшы праграмнае забеспячэнне да апошняй версіі. Для праверкі стану праграмнага забеспячэння выкарыстоўвайце інструмент праверкі ПЗ.

Узнікла праблема са станам прынтара.

Рашэнні

Упэўніцеся, што статус прынтара — не Прыпыніць.

Выберыце Сістэмныя налады з меню Apple > Прынтары і сканеры (або Друк і сканіраванне, Друк і факс), а потым нацисніе на прынтар двойчы. Калі прынтар стаіць на паўзе, націсніце Аднавіць.