На панэлі кіравання прынтара можна праверыць прыблізны ўзровень чарніла і прыблізны рэсурс эксплуатацыі скрынкі для адпрацаванага чарніла. Выберыце на галоўным экране
.
Каб выбраць элемент, выкарыстоўвайце кнопкі
, а затым націсніце кнопку OK.
Наступнае паказвае колькасць свабоднага месца ў скрынцы для адпрацаванага чарніла.
A: Свабоднае месца
B: Колькасць адпрацаванага чарніла

Вы можаце працягваць друкаваць, калі паказваецца паведамленне пра нізкі ўзровень чарніла. Пры неабходнасці замяніце блокі падачы чарніла.
На маніторы стану або ў драйверы прынтара таксама можна праверыць прыблізныя ўзроўні чарніла і прыблізны рэсурс эксплуатацыі скрынкі для адпрацаванага чарніла.
Windows
Націсніце EPSON Status Monitor 3 ва ўкладцы Тэхн. абслуг..
Калі ўтыліта EPSON Status Monitor 3 адключана, націсніце Расшыраныя настройкі ва ўкладцы Тэхн. абслуг. і выберыце Запусціць EPSON Status Monitor 3.
Mac OS
Меню Apple > Сістэмныя налады > Прынтары і сканеры (ці Друк і сканіраванне, Друк і факс) > Epson(XXXX) > Параметры і прыналежнасці > Утыліты > Адкрыць утыліту прынтара > EPSON Status Monitor