Адкрывае акно Лёгкі арганізатар заданняў. Тут вы можаце адкрываць і рэдагаваць папярэдне захаваныя даныя.
EPSON Status Monitor 3
Адкрывае акно EPSON Status Monitor 3. Тут вы можаце праглядзець стан прынтара і расходных матэрыялаў. Для ўключэння гэтай функцыі неабходна ўсталяваць EPSON Status Monitor 3. Вы можаце спампаваць яго з вэб-сайта Epson.
Дазваляе рабіць налады для элементаў у акне EPSON Status Monitor 3. Для ўключэння гэтай функцыі неабходна ўсталяваць EPSON Status Monitor 3. Вы можаце спампаваць яго з вэб-сайта Epson.
Дазваляе задаваць разнастайныя налады. Для атрымання дадатковай інфармацыі націсніце правай кнопкай мышы на любы элемент, каб адкрыць Даведка.
Чарга друку
Паказвае заданні, якія знаходзяцца ў стане чакання друку. Вы можаце праверыць, прыпыніць ці аднавіць заданні друку.
Звесткі аб прынтары і опцыі
Вы можаце рэгістраваць уліковыя запісы карыстальнікаў. Калі ў прынтары зададзены кантроль доступу, неабходна зарэгістраваць уліковы запіс.
Мова
Змяняе мову, якая выкарыстоўваецца ў акне драйвера прынтара. Каб прымяніць гэтыя налады, закрыйце драйвер прынтара і адкрыйце яго зноў.
Абнаўленне ПЗ
Запускае EPSON Software Updater для праверкі наяўнасці апошніх версій дадаткаў у інтэрнэце.
Тэхнічная падтрымка
Калі дапаможнік усталяваны на камп’ютары, ён будзе паказаны. Кали ён не ўсталяваны, вы можаце падключыцца да вэб-сайта Epson, каб убачыць дапаможнік і даступную тэхнічную падтрымку.