Забараняецца блакаваць або накрываць паветразаборнікі і адтуліны прынтара.
Належыць выкарыстоўваць толькі той тып крыніцы сілкавання, які пазначаны на этыкетцы прынтара.
Пазбягайце выкарыстання разетак, якія знаходзяцца ў адной сетцы з фотакапіравальнымі апаратамі і кандыцыянерамі, якія перыядычна ўключаюцца і выключаюцца.
Пазбягайце выкарыстання электрычных разетак, якія кантралююцца насценнымі выключальнікамі або аўтаматычнымі таймерамі.
Усю камп'ютарную сістэму трэба трымаць у аддаленні ад патэнцыйных крыніц электрамагнітных перашкод, напрыклад, акустычных сістэм або баз радыётэлефонаў.
Шнуры сілкавання неабходна змяшчаць у месцах, абароненых ад трэння, парэзаў, зносу, выгінання і заблытвання. Забараняецца ставіць на шнур сілкавання прадметы, наступаць або наязджаць на яго. Будзьце асабліва асцярожнымі і трымайце ўсе шнуры сілкавання толькі за канцы.
Калі выкарыстоўваеце падаўжальнік, пераканайцеся, што агульная нагрузка ўсіх падключаных прылад не перавышае дазволены намінальны ток падаўжальніка. Таксама сачыце за тым, каб агульны намінальны ток падключаных да разеткі прылад не перавышаў дазволенага намінальнага току разеткі.
Калі вы плануеце выкарыстоўваць прынтар у Германіі, электрычная сетка будынка павінна быць абаронена 10- або 16-ампернымі аўтаматычнымі выключальнікамі, якія абараняюць прынтар ад кароткіх замыканняў і лішняга току.
Пры падключэнні прынтара да камп'ютара або іншай прылады пераканайцеся ў правільнасці арыенціроўкі раздымаў кабелю. Кожны раздым мае толькі адзін правільны варыянт падключэння. Падключэнне раздыму няправільным канцом можа прывесці да пашкоджання абедзвюх прылад, злучаных гэтым кабелем.
Размяшчайце прынтар на роўнай устойлівай паверхні, плошча якой ва ўсіх кірунках большая за плошчу асновы прылады. Калі прынтар нахілены, ён будзе працаваць няправільна.
Над прынтарам павінна быць дастаткова месца, каб можна было цалкам падняць крышку прынтара.
Пакідайце дастаткова месца перад прынтарам для свабоднага выхаду паперы.
Неабходна пазбягаць месцаў, дзе часта змяняецца тэмпература і вільготнасць. Таксама трымайце прынтар па-за межамі дасягальнасці прамых сонечных промняў, яркага святла і крыніц цяпла.