> Важныя інструкцыі > Інструкцыі па тэхніцы бяспекі > Інструкцыі па бяспечным карыстанні чарнілам

Інструкцыі па бяспечным карыстанні чарнілам

  • Будзьце ўважлівымі, каб не дакрануцца да чарніла, калі працуеце з картрыджамі, крышкамі картрыджаў і адкрытымі бутэлечкамі з чарнілам або крышкамі бутэлечак.

    • Пры траплянні чарніла на скуру неабходна добра прамыць гэтае месца вадой з мылам.

    • Пры траплянні чарніла ў вочы неабходна адразу прамыць іх вадой. Калі пасля гэтага непрыемныя адчуванні захоўваюцца або пагоршыўся зрок, трэба неадкладна звярнуцца па медыцынскую дапамогу.

    • Пры траплянні чарніла ў рот неадкладна звярніцеся па медыцынскую дапамогу.

  • Не трасіце бутэлечку з чарнілам занадта моцна і не падвяргайце яе моцным уздзеянням, бо з-за гэтага чарніла можа працячы.

  • Трымайце бутэлечкі з чарнілам па-за межамі дасягальнасці дзяцей. Не дазваляйце дзецям піць з бутэлечак з чарнілам.