Забараняецца ўстаўляць пабочныя прадметы ў адтуліны і слоты прынтара.
Падчас друку забараняецца кранаць рукамі ўнутраныя часткі прынтара.
Не дакранайцеся да плоскага белага шлейфа і трубак для падачы чарніла ўнутры прынтара.
Забараняецца выкарыстоўваць аэразольныя вырабы, што ўтрымліваюць вогненебяспечныя газы, у прынтары і побач з ім. Гэта можа прывесці да пажару.
Не перасоўвайце друкавальную галоўку рукамі; інакш можна пашкодзіць прынтар.
Калі закрываеце сканер, будзьце пільнымі, каб не прыціснуць пальцы.
Не націскайце надта моцна на шкло сканера пры размяшчэнні арыгіналаў.
Працяглае выкарыстанне прынтара пры ўзроўні чарніла ніжэй за ніжнюю рыску можа прывесці да пашкоджання прылады. Напоўніце картрыдж з чарнілам да верхняй рыскі, пакуль прынтар не працуе. Каб прыблізныя ўзроўні чарніла паказваліся правільна, скідвайце ўзровень чарніла пасля напаўнення картрыджа.
Выключаць прынтар неабходна толькі з дапамогай кнопкі
. Забараняецца адключаць прынтар ад сеткі або выключаць сілкаванне разеткі да таго, як перастане міргаць індыкатар
.
Калі прынтар не будзе выкарыстоўвацца доўгі час, трэба адключыць шнур сілкавання ад разеткі.