> Вырашэнне праблем > Трэба заправіць чарніла > Меры засцярогі пры выкарыстанні бутэлечак з чарнілам

Меры засцярогі пры выкарыстанні бутэлечак з чарнілам

Прачытайце наступныя інструкцыі перад запраўкай чарніла.

Меры засцярогі пры захоўванні чарніла
  • Не дапушчайце трапляння на бутэлечкі з чарнілам прамых сонечных праменяў.

  • Не захоўвайце бутэлечкі з чарнілам пры занадта высокіх ці нізкіх тэмпературах.

  • Epson рэкамендуе скарыстаць бутэлечкі з чарнілам да даты, пазначанай на ўпакоўцы.

  • Пры захоўванні і транспарціроўцы бутэлечкі з чарнілам не нахіляйце бутэлечку і не падвяргайце ўдарам або змяненню тэмператур.У адваротным выпадку чарніла можа выцечы, нават калі крышка бутэлечкі шчыльна закрыта.Трымайце бутэлечку вертыкальна, калі закрываеце крышку, і прымайце адпаведныя меры засцярогі для ўхілення працякання чарніла падчас транспарціроўкі бутэлечкі, напрыклад, кладзіце яе ў пакет.

  • Калі вы прынеслі бутэлечку з чарнілам з халоднага месца, пачакайце, каб яна прагрэлася пры пакаёвай тэмпературы не менш за тры гадзіны, перш чым выкарыстоўваць гэта чарніла.

  • Не адкрывайце ўпакоўку бутэлечкі з чарнілам, пакуль не будзеце гатовы да запраўкі картрыджа.Для забеспячэння належнай якасці бутэлечка з чарнілам знаходзіцца ў вакуумнай упакоўцы.Калі бутэлечку пакінуць распакаванай на доўгі час перад выкарыстаннем чарніла, нармальны друк можа быць немагчымы.

  • Рэкамендуецца выкарыстаць чарніла як мага хутчэй пасля адкрыцця бутэлечкі.

Меры засцярогі пры запраўцы чарніла
  • Для атрымання аптымальных вынікаў друку не дапускайце, каб нізкі ўзровень чарніла захоўваўся на працягу доўгага часу.

  • Выкарыстоўвайце бутэлечкі з чарнілам з правільным кодам для гэтага прынтара.

  • З чарнілам для гэтага прынтара трэба працаваць асцярожна. Чарніла можа распырскацца пры запраўцы картрыджаў. Калі чарніла трапіць на ваша адзенне або рэчы, магчыма, вы не здолееце яго адмыць.

  • Не трасіце бутэлечкі з чарнілам занадта моцна і не сціскайце іх.

  • Калі картрыдж для чарніла не запоўнены да ніжняй рыскі, запраўце яго чарнілам пры першай магчымасці. Працяглае выкарыстанне прынтара пры ўзроўні чарніла ніжэй за ніжнюю рыску можа прывесці да пашкоджання прылады.

Спажыванне чарніла
  • Для падтрымання аптымальнай прадукцыйнасці друкавальнай галоўкі некаторая колькасць чарніла з усіх картрыджаў спажываецца падчас тэхнічнага абслугоўвання, напрыклад, пры ачыстцы друкавальнай галоўкі. Чарніла можа таксама спажывацца, калі вы ўключаеце прынтар.

  • Падчас друку ў манахромным рэжыме ці ў рэжыме адценняў шэрага замест чорнага чарніла можа выкарыстоўвацца каляровае ў залежнасці ад тыпу паперы і налад якасці друку. Гэта абумоўлена тым, што для стварэння чорнага колеру выкарыстоўваецца камбінацыя каляровага чарніла.

  • Частка чарніла, якое пастаўляецца разам з прынтарам у бутэлечках з чарнілам, выкарыстоўваецца падчас першай наладкі.Для забеспячэння высакаякаснага друку друкавальная галоўка вашага прынтара будзе цалкам запраўлена чарнілам.Гэтая аднаразовая аперацыя патрабуе пэўнага аб'ёму чарніла, таму гэтых бутэлечак хопіць на меншую колькасць старонак у параўнанні з наступнай запраўкай.

  • Расход чарніла можа адрознівацца ў залежнасці ад выяў, які вы друкуеце, тыпу паперы, частаты друку і ўмоў навакольнага асяроддзя, напрыклад, тэмпературы.