> Вырашэнне праблем > Трэба заправіць чарніла > Меры засцярогі пры выкарыстанні бутэлечак з чарнілам

Меры засцярогі пры выкарыстанні бутэлечак з чарнілам

Прачытайце наступныя інструкцыі перад запраўкай чарніла.

Меры засцярогі пры захоўванні чарніла
  • Не дапушчайце трапляння на бутэлечкі з чарнілам прамых сонечных праменяў.

  • Не захоўвайце бутэлечкі з чарнілам пры занадта высокіх ці нізкіх тэмпературах.

  • Калі вы прынеслі бутэлечку з чарнілам з халоднага месца, пачакайце, каб яна прагрэлася пры пакаёвай тэмпературы не менш за тры гадзіны, перш чым выкарыстоўваць гэта чарніла.

  • Рэкамендуецца выкарыстаць чарніла як мага хутчэй пасля адкрыцця бутэлечкі.

  • Epson рэкамендуе скарыстаць бутэлечкі з чарнілам да даты, пазначанай на ўпакоўцы.

  • Не адкрывайце ўпакоўку бутэлечкі з чарнілам, пакуль не будзеце гатовы да запраўкі картрыджа.Для забеспячэння належнай якасці бутэлечка з чарнілам знаходзіцца ў вакуумнай упакоўцы.Калі бутэлечку пакінуць распакаванай на доўгі час перад выкарыстаннем чарніла, нармальны друк можа быць немагчымы.

  • Пры захоўванні і транспарціроўцы бутэлечкі з чарнілам не нахіляйце бутэлечку і не падвяргайце ўдарам або змяненню тэмператур.У адваротным выпадку чарніла можа выцечы, нават калі крышка бутэлечкі шчыльна закрыта.Трымайце бутэлечку вертыкальна, калі закрываеце крышку, і прымайце адпаведныя меры засцярогі для ўхілення працякання чарніла падчас транспарціроўкі бутэлечкі, напрыклад, кладзіце яе ў пакет.

Меры засцярогі пры запраўцы чарніла
  • З чарнілам для гэтага прынтара трэба працаваць асцярожна. Чарніла можа распырскацца пры запраўцы картрыджаў або калі картрыдж поўны. Калі чарніла трапіць на ваша адзенне або рэчы, магчыма, вы не здолееце яго адмыць.

  • Выкарыстоўвайце бутэлечкі з чарнілам з правільным кодам для гэтага прынтара.

  • Не трасіце бутэлечкі з чарнілам занадта моцна і не сціскайце іх.

  • Для атрымання аптымальных вынікаў друку не дапускайце, каб нізкі ўзровень чарніла захоўваўся на працягу доўгага часу.

  • Для атрымання аптымальных вынікаў друку запраўляйце картрыдж да верхняй рыскі па меншай меры адзін раз на год.

  • Калі прынтар сігналізуе аб неабходнасці запраўкі чарніла, для забеспячэння найлепшай якасці друку і аховы друкавальнай галоўкі ў картрыджы застаецца рэзервовы запас чарніла, аб'ём якога можа змяняцца.Рэкамендаваны ўзровень чарніла не ўключае ў сябе гэты рэзерв.

Спажыванне чарніла
  • Для падтрымання аптымальнай прадукцыйнасці друкавальнай галоўкі некаторая колькасць чарніла з картрыджа спажываецца падчас тэхнічнага абслугоўвання, напрыклад, пры ачыстцы друкавальнай галоўкі. Чарніла можа таксама спажывацца, калі вы ўключаеце прынтар.

  • Частка чарніла, якое пастаўляецца разам з прынтарам у бутэлечцы з чарнілам, выкарыстоўваецца падчас першай наладкі.Для забеспячэння высакаякаснага друку друкавальная галоўка вашага прынтара будзе цалкам запраўлена чарнілам.Гэта аднаразовая аперацыя патрабуе пэўнага аб'ёму чарніла, таму гэтай бутэлечкі хопіць на меншую колькасць старонак у параўнанні з наступнай запраўкай.

  • Расход чарніла можа адрознівацца ў залежнасці ад выяў, які вы друкуеце, тыпу паперы, частаты друку і ўмоў навакольнага асяроддзя, напрыклад, тэмпературы.