> Падтрымка прынтара > Павышэнне якасці друку, капіравання і сканіравання > Ачыстка шляху праходжання паперы ад чарнільных плям

Ачыстка шляху праходжання паперы ад чарнільных плям

Калі раздрукоўкі змазаныя або пацёртыя, ачысціце ролік знутры.

Важнае:

Для ачысткі ўнутранай часткі прынтара забараняецца выкарыстоўваць санітарна-гігіенічную паперу тыпу папяровых сурвэтак. Валокны могуць забіць соплы друкавальнай галоўкі.

  1. Выберыце Абслугоўванне на панэлі кіравання прынтара.

  2. Выберыце Ачыстка накір. паперы.

  3. Выберыце крыніцу паперы, загрузіце простую паперу ў выбраную крыніцу паперы, а потым выконвайце інструкцыі на экране, каб ачысціць шлях праходжання паперы.

    Загрузка паперы

    Заўвага:

    Паўтарайце гэту працэдуру, пакуль чарніла не перастане размазвацца па паперы. Калі раздрукоўкі змазаныя або пацёртыя, ачысціце астатнія крыніцы паперы.