Рэзервовае капіраванне кантактаў з дапамогай Web Config

Даныя кантактаў могуць быць страчаны ў выніку збояў у працы прынтара. Мы рэкамендуем выконваць рэзервовае капіраванне пасля кожнага абнаўлення даных. Кампанія Epson не нясе адказнасці за страту, рэзервовае капіраванне і аднаўленне даных і (або) налад нават на працягу гарантыйнага перыяду.

З дапамогай Web Config можна выканаць рэзервовае капіраванне на камп’ютар даных кантактаў, захаваных на прынтары.

  1. Увайдзіце ў Web Config, а потым выберыце ўкладку Device Management > Export and Import Setting Value > Export.

  2. Пазначце поле Contacts пад катэгорыяй Scan/Copy.

  3. Увядзіце пароль, каб зашыфраваць экспартаваны файл.

    Для імпарту файла патрабуецца пароль. Пакіньце гэта поле пустым, калі не хочаце шыфраваць файл.

  4. Націсніце Export.