Налады энергазберажэння падчас бяздзеяння

Вы можаце вызначыць час для пераходу ў рэжым энергазберажэння або выключэння сілкавання, калі панэль кіравання прынтара не выкарыстоўваецца на працягу пэўнага часу. Задайце час у залежнасці ад асяроддзя выкарыстання.

  1. Увайдзіце ў Web Config і выберыце ўкладку Device Management > Power Saving.

  2. Пры неабходнасці наладзьце наступныя элементы.

    • Sleep Timer
      Увядзіце час для пераключэння рэжыму энергазберажэння пры бяздзейнасці.
    Заўвага:

    Таксама можна выканаць наладжванне з панэлі кіравання прынтара.

    Настройкі > Агульныя налады > Асноўныя настройкі > Таймер выключэння

    • Power Off Timer або Power Off If Inactive
      Выберыце час для аўтаматычнага выключэння прынтара пасля таго, як ён быў неактыўны на працягу пэўнага часу.
    Заўвага:

    Таксама можна выканаць наладжванне з панэлі кіравання прынтара.

    Настройкі > Агульныя налады > Асноўныя настройкі > Таймер адкл. сілк. або Налады выключэння

    • Power Off If Disconnected
      Выберыце гэту наладу, каб прынтар выключаўся праз указаны перыяд часу, калі ўсе парты, у тым ліку порт USB, адключаныя. Гэта функцыя можа быць недаступнай у залежнасці ад рэгіёну.
      Указаны перыяд часу глядзіце на наступным вэб-сайце.
    Заўвага:

    Таксама можна выканаць наладжванне з панэлі кіравання прынтара.

    Настройкі > Агульныя налады > Асноўныя настройкі > Налады выключэння >Адключыць, калі няма сувязі

  3. Націсніце OK.