З’яўляюцца ўзоры з палосамі

Уключана налада двунакіраванага друку.

Рашэнні

Пры друку на простай паперы адключыце наладу двунакіраванага друку.

Пры двунакіраваным (або хуткасным) друку друкавальная галоўка друкуе, рухаючыся ў абодва бакі, у выніку чаго вертыкальныя ліні могуць не супадаць. Адключэнне гэтай налады можа запаволіць хуткасць друку, але палепшыць яго якасць.

  • Windows

    Зніміце сцяжок Друк у двух напрамках ва ўкладцы Дадатковыя опцыі драйвера прынтара.

  • Mac OS

    Выберыце Сістэмныя налады з меню Apple > Прынтары і сканеры (або Друк і сканіраванне, Друк і факс), а потым выберыце свой прынтар. Націсніце Параметры і прыналежнасці > Параметры (або Драйвер). Выберыце Off для налады Друк у двух напрамках.

Соплы друкавальнай галоўкі могуць быць забруджаны.

Рашэнні

Выкарыстоўвайце функцыю Рэгуляванне якасці друку. Калі вы не карысталіся прынтарам на працягу доўгага часу, соплы друкавальнай галоўкі могуць быць забруджаны і кроплі чарніла могуць не падавацца.