У залежнасці ад іншых налад гэтыя пункты могуць быць недаступнымі.
Выберыце крыніцу паперы, якой вы хочаце скарыстацца. Калі выбрана Аўта, папера адпаведнага памеру падаецца аўтаматычна, у залежнасці ад аўтаматычна вызначанага памеру арыгінала і пазначанага маштабу павелічэння.
Канфігуруе маштаб павелічэння або памяншэння. Націсніце на значэнне і пазначце маштаб, які выкарыстоўваецца для павелічэння ці памяншэння арыгінала ў дыяпазоне ад 25 да 400%.
Аўта
Аўтаматычна павялічваць або памяншаць зыходны памер да памеру паперы. Напрыклад, калі зыходны памер –A6, а памер паперы – A4, то будзе аўтаматычна выбрана павелічэнне на 200%.
Калі па краях арыгінала маюцца белыя палі, то белыя палі, якія пачынаюцца ад вуглавой меткі (
) шкла сканера, будуць вызначацца як вобласць сканіравання, а палі з адваротнага боку могуць абразацца.

Падагн памер
Капіруе адсканіраваную выяву ў памеры, меншым за значэнне Маштаб, для прыстасавання да памеру паперы. Калі значэнне Маштаб перавышае памер паперы, даныя могуць быць пакінуты па-за межамі паперы.
Фактычны памер
Капіруе са 100 %-м павелічэннем.
A3→A4 і іншыя
Аўтаматычна павялічвае ці памяншае арыгінал, каб копія адпавядала выбранаму памеру паперы.
Выберыце памер арыгінала. Калі вы выбераце Аўтавыяў-не, памер арыгінала будзе вызначацца аўтаматычна. Падчас капіравання арыгіналаў нестандартных памераў выбірайце памер, бліжэйшы да памеру арыгінала.
Выберыце макет копіі.
Аднастарон.
Капіруе аднабаковы арыгінал на адну старонку.
па 2
Капіруе два аднабаковыя арыгіналы на адну старонку ў двухбаковы макет. Выберыце макет і арыентацыю арыгінала.
па 4
Капіруе чатыры аднабаковыя арыгіналы на адну старонку ў чатырохбаковы макет. Выберыце макет і арыентацыю арыгінала.
Выберыце, як выдаваць паперу для некалькіх копій некалькіх арыгіналаў.
Гр-ць (Адн. ст.)
Капіруе арыгіналы групай па старонках.

Суад-ці (Парад. ст.)
Капіруе арыгіналы па парадку і іх сартуе іх па копіях.

Адначасова можна класці ў аўтаматычны падавальнік паперу ў наступнай камбінацыі памераў. A3 і A4; B4 і B5. Падчас выкарыстання гэтых камбінацый арыгіналы капіруюцца ў рэальным памеры. Размясціце арыгіналы, выраўнаваўшы іх шырыню, як паказана ніжэй.

Капіруе дзве сумежныя старонкі буклета на асобныя аркушы паперы.
Выберыце, якую старонку буклета трэба адсканіраваць.
Рэгуліроўка налад выяў.
Кантраст
Рэгуліроўка кантрасту паміж светлымі і цёмнымі фрагментамі.
Рэзкасць
Рэгуліроўка контураў выяў.
Выдаліць фон
Рэгуліроўка насычанасці фонавага колеру. Націсніце +, каб зрабіць колер ярчэйшым (дадаць белага колеру), ці -, каб зрабіць яго цямнейшым (дадаць чорнага).
Капіруе адсканіраваную выяву ў памеры, меншым за значэнне Маштаб, для прыстасавання да памеру паперы. Калі значэнне Маштаб перавышае памер паперы, даныя могуць быць пакінуты па-за межамі паперы.