Рашэнні пры немагчымасці друкаваць або сканіраваць праз Wi-Fi з камп'ютара

Паспрабуйце наступныя рашэнні.

  • Выключыце прылады, якія вы хочаце падлучыць да сеткі. Пачакайце каля 10 секунд і ўключыце прылады ў наступнай паслядоўнасці: кропка доступу, камп'ютар і прынтар. Перамясціце прынтар і камп'ютар бліжэй да кропкі доступу і прыбярыце ўсе перашкоды паміж імі, каб дапамагчы радыёхвалевай сувязі, а потым паспрабуйце зноў наладзіць сеткавыя параметры.

  • Можна праверыць сілу радыёхвалі са слупка [Бесправадная] на старонцы стану сеткі. Калі [Сіла сігналу] [Здавальняючая] , сіла радыёхвалі можа быць слабой. Калі ў прынтара ёсць вадкакрысталічны экран, вы таксама можаце праверыць сілу сігналу радыёхвалі з галоўнага экрана. Перамясціце прынтар і кропку доступу бліжэй адзін да адной. Пры ўзнікненні перашкод перамясціце іх ад іншых крыніц выпраменьвання электрамагнітных хваляў або радыёабсталявання.

  • Праверце, ці правільныя SSID і пароль для кропкі доступу. Калі вы выкарыстоўваеце кропку доступу з параметрамі па змаўчанні, SSID і пароль знаходзяцца на этыкетцы. Калі вы не ведаеце SSID і пароль, звяжыцеся з чалавекам, які наладжваў кропку доступу, або глядзіце дакументацыю, якая пастаўляецца з кропкай доступу. Пароль адчувальны да рэгістру.

  • Калі кропка доступу наладжана на схаванне SSID, увядзіце SSID і пароль наўпрост у прынтар і камп'ютар.

  • Калі порт прынтара няправільны, вы не зможаце друкаваць або друк можа спыніцца. Праверце, ці правільна наладжаны і выбраны порт друку.

  • Выкарыстоўвайце каманду ping, каб упэўніцца, што прынтар и камп'ютар злучаны.

  • Праверце, ці было зменена сеткавае асяроддзе. Калі вы змянілі кропку доступу, наладзьце параметры сеткі зноў і падлучыце камп'ютар і прынтар да адной сеткі. Вы можаце праверыць сетку са справаздачы пра сеткавае падлучэнне.

  • Калі прынтар не адлюстроўваецца на экране дадавання прынтара пры выкарыстанні Mac OS X і абедзвюх сетак Ethernet і Wi-Fi, гэта можа тлумачыцца нізкай прыярытэтнасцю сеткі між прынтарам і прыладай. Павялічце прыярытэтнасць сеткі.

  • Калі прыватны раздзяляльнік на кропцы доступу ўключаны, падлучаныя прылады не змогуць звязацца між сабой. Адключыце прыватны раздзяляльнік і паўтарыце спробу. Для атрымання дадатковай інфармацыі глядзіце дакументацыю, якая пастаўляецца з кропкай доступу.