Усталёўка дадатковых праграм — Windows

EPSON Software Updater усталёўвае дадатковыя праграмы. Яна таксама можа абнаўляць прашыўку прынтара і ўсталяваныя праграмы.

Заўвага:

Калі праграма EPSON Software Updater не ўсталявана, перайдзіце на наступны сайт.

http://epson.sn

Увядзіце імя вырабу, перайдзіце ў Настройка і націсніце Спампаваць, каб спампаваць праграму ўсталёўкі. Націсніце або двойчы націсніце на файл, каб запусціць праграму ўсталёўкі. Калі з'яўляецца экран Выбар усталявання ПЗ, выберыце Усталяваць ПЗ прыкладання і націсніце Далей.

  1. Запусціце EPSON Software Updater.

    • Windows 10
      Націсніце кнопку «Пуск» і выберыце Усе праграмы > Epson Software > Epson Software Updater.
    • Windows 8.1/Windows 8
      Увядзіце імя праграмы на майстар-кнопцы пошуку і выберыце паказаны значок.
    • Windows 7/Windows Vista/Windows XP
      Націсніце кнопку «Пуск» і выберыце Усе праграмы (або Праграмы) > Epson Software > Epson Software Updater.
  2. Выберыце імя праграмы. якую хочаце ўсталяваць, са спіса апошніх праграм, а потым ўсталюйце.

    Заўвага:

    Калі вы выкарыстоўваеце некалькі вырабаў, выберыце назвы мадэляў. У спісе паказваюцца імёны абноўленых праграм і праграм, якія распаўсюджваюцца з сайта.