Праверка і змяненне стану вырабу з дапамогай браўзера

Вы можаце атрымаць доступ да вэб-інтэрфейсу сканера (які называецца Web Config) з дапамогай браўзера. У ім вы можаце праверыць і змяніць стан сканера. Сканеры і камп'ютары або смарт-прылады павінны мець IP-адрас і быць падлучаны да адной сеткі.

Заўвага:

Змесціва, якое паказваецца на экранах, вар'іруецца ў залежнасці ад мадэлі і сітуацыі.

  1. Праверце IP-адрас сканера.

    Вы можаце праверыць IP-адрас у Epson Scan 2.

  2. Запусціце браўзер з камп'ютара або смарт-прылады і ўвядзіце IP-адрас сканера.

    Фармат:

    IPv4: http://IP-адрас сканера/

    IPv6: http://[IP-адрас сканера]/

    Прыклады:

    IPv4: http://192.168.100.201/

    IPv6: http://[2001:db8::1000:1]/

    Заўвага:

    Пры доступе да Web Config па HTTPS і пры выкарыстанні сертыфіката з аўтаматычным подпісам, захаваным у сканеры, у браўзеры будзе з'яўляцца папярэджанне.

  3. Праверце і змяніце стан сканера на неабходны.

    Ёсць дзве старонкі параметраў, якія прыводзяцца ніжэй.

    • Basic Settings
      • Можна наладзіць асноўныя параметры сканера.
      • Для некаторых мадэляў можна толькі праверыць версію прашыўкі, як паказана ніжэй.
    • Advanced Settings
      Можна наладзіць дадатковыя параметры сканера. Гэта старонка ў асноўным прызначана для адміністратара.
    Заўвага:
    • Advanced Settings могуць быць недаступны для некаторых мадэляў.

    • Калі быў зададзены пароль, звярніцеся да адміністратара сеткі па дапамогу.