Наладжванне парта WSD

Гэты раздзел тлумачыць, як наладзіць порт WSD для Windows 7/Windows Vista.

Заўвага:

У сістэме Windows 10/Windows 8.1/Windows 8 порт WSD наладжваецца аўтаматычна.

Для наладжвання парта WSD наступна неабходнае.

  • Прынтар і камп'ютар падлучаны да сеткі.

  • Драйвер прынтара ўсталяваны на камп'ютары.

  1. Уключыце прынтар.

  2. Націсніце «Пуск», а затым Сетка на камп'ютары.

  3. Націсніце правай кнопкай мышы на прынтар, затым націсніце Усталяваць.

    Націсніце Працягнуць, калі выводзіцца экран Кіраванне ўліковым запісам карыстальніка.

    Наіцсніце Выдаліць і пачніце зноў, калі адлюстроўваецца экран Выдаліць.

    Заўвага:

    Імя прынтара, якое вы вызначылі ў сетцы, і назва мадэлі (EPSON XXXXXX (XX-XXXX)) адлюстроўваюцца на экране сеткі. Можна праверыць імя прынтара, вызначанае ў сетцы, з панэлі кіравання прынтарам або надрукаваўшы старонку стану сеткі.

  4. Націсніце Ваша прылада гатова да выкарыстання.

  5. Праверце паведамленне і націсніце Закрыць.

  6. Адкрыйце экран Прылады і прынтары.

    • Windows 7
      Націсніце «Пуск» > Панэль кіравання > Абсталяванне і гук (або Абсталяванне) > Прылады і прынтары.
    • Windows Vista
      Націсніце «Пуск» > Панэль кіравання > Абсталяванне і гук > Прынтары.
  7. Праверце, ці адлюстроўваецца значок з імем прынтара на сетцы.

    Выберыце імя прынтара пры рабоце з дапамогай WSD.