Экспарт кантактаў

Захавайце даныя кантактаў у файл.

Файлы, захаваныя ў фармаце sylk ці csv, можна рэдагаваць у дадатку для працы з электроннымі табліцамі ці рэдактары тэкстаў. Пасля выдалення ці дадавання звестак вы можаце зарэгістраваць іх усе разам.

Інфармацыю, якая ўключае канфідэнцыяльныя элементы, напрыклад, пароль і асабістыя даныя, можна захаваць у бінарным фармаце з паролем. Такі файл рэдагаваць нельга. Яго можна выкарыстоўваць у якасці рэзервовай копіі інфармацыі, якая ўключае канфідэнцыяльныя элементы.

  1. Запусціце Epson Device Admin.

  2. У меню задач бакавой панэлі выберыце Devices.

  3. Выберыце са спіса прыладу, якую хочаце наладзіць.

  4. Націсніце Device Configuration ва ўкладцы Home стужачнага меню.

    Калі быў зададзены пароль адміністратара, увядзіце яго і націсніце OK.

  5. Націсніце Common > Contacts.

  6. Выберыце фармат экспарту ў Export >Export items.

    • All Items
      Экспартуйце зашыфраваны бінарны файл. Выберыце канфідэнцыяльныя элементы, напрыклад, пароль і асабістыя звесткі, калі вы хочаце ўключыць іх у файл. Такі файл рэдагаваць нельга. Калі вы выберыце ўключэнне ў файл такіх элементаў, трэба будзе задаць для яго пароль. Націсніце Configuration і задайце пароль даўжынёй ад 8 да 63 сімвалаў у кадзіроўцы ASCII. Гэты пароль спатрэбіцца для імпарту бінарнага файла.
    • Items except Security Information
      Экспартуйце файлы ў фармаце sylk ці csv. Выберыце адпаведны параметр, калі хочаце мець магчымасць рэдагаваць інфармацыю ў экспартаваным файле.
  7. Націсніце Export.

  8. Пазначце месца для захавання файла, выберыце тып файла, а потым націсніце Save.

    Выведзецца паведамленне аб заканчэнні.

  9. Націсніце OK.

    Праверце, ці быў файл захаваны ў пазначаным месцы.