FAX Utility — гэта праграма, якая дазваляе наладзіць розныя параметры для адпраўкі факсаў з камп’ютара. Можна стварыць або змяніць спіс кантактаў, прызначаны для адпраўкі факса, наладзіць захаванне прынятых факсаў у фармаце PDF на камп’ютары і г.д. Падрабязнасці гл. у даведцы праграмы.
Аперацыйныя сістэмы Windows Server не падтрымліваюцца.
Перад усталёўкай FAX Utility, пераканайцеся, што вы ўсталявалі драйвер друку для гэтага прынтара. Гэта не датычыцца драйвера друку PostScript і ўніверсальнага драйвера друку Epson.
Упэўніцеся, што праграма FAX Utility усталявана. Гл. «Пачатак у Windows» або «Пачатак у Mac OS» ніжэй, каб праверыць, ці была ўсталявана праграма.
Windows 10
Націсніце кнопку «Пуск» і выберыце Epson Software > FAX Utility.
Windows 8.1/Windows 8
З дапамогай кнопкі «Пошук» увядзіце назву праграмы, потым націсніце на значок, які адлюстроўваецца.
Windows 7/Windows Vista/Windows XP
Націсніце кнопку «Пуск» і выберыце Усе праграмы (або Праграмы) > Epson Software > FAX Utility.
Выберыце Сістэмныя налады з меню Apple > Прынтары і сканеры (або Друк і сканіраванне, Друк і факс), а потым выберыце прынтар (ФАКС). Націсніце Параметры і прыналежнасці > Утыліта > Адкрыць утыліту прынтара.