Асноўныя параметры меню для налад JPEG

(Параметры):

Рабіце налады сартавання, выбару і адмены выбару даных выяў.

Налады паперы:

Пазначайце налады крыніц паперы, на якой вы хочаце друкаваць.

Структура:

Выберыце макет для файлаў JPEG. па 1 — друк аднаго файла на адной старонцы. па 20 — друк 20 файлаў на адной старонцы. Індэкс — друк індэкса з інфармацыяй.

Дап-ць да рамкі:

Выберыце Укл., каб абрэзаць выяву для аўтаматычнага прыстасавання яе да выбранага макета друку. Калі суадносіны бакоў даных выявы і памеру паперы адрозніваюцца, выява будзе аўтаматычна павялічана або паменшана, каб яе кароткія бакі супадалі з кароткімі бакамі паперы. Доўгі бок выявы абразаецца, калі ён выходзіць за межы доўгага боку паперы. Гэта функцыя можа не працаваць з панарамнымі фота.

Каляр. р-м:

Выберыце наладу колеру: ці друкуеце вы звычайна ў рэжыме Ч/Б ці Колер.