Прызначэнне IP-адраса

Ніжэй прыведзены тыпы прызначэння IP-адраса.

Статычны IP-адрас:

Прызначце прынтару (хасту) папярэдне вызначаны IP-адрас уручную.

Даныя для падключэння да сеткі (маска падсеткі, шлюз па змаўчанні, DNS-сервер і г. д.) трэба задаваць уручную.

IP-адрас не змяняецца, нават калі прылада адключаецца, таму гэта карысна, калі вы хочаце кіраваць прыладамі ў асяроддзі, дзе немагчыма змяніць IP-адрас, ці калі вы хочаце кіраваць прыладамі з дапамогай IP-адраса. Мы рэкамендуем такія налады для прынтара, сервера і г. д., да якога атрымліваюць доступ многія камп’ютары. Таксама статычны IP-адрас задаецца пры выкарыстанні такіх функцый бяспекі, як фільтрацыя IPsec/IP, каб IP-адрас не змяняўся.

Аўтаматычнае прызначэнне з дапамогай фукнцыі DHCP (дынамічны IP-адрас):

Прызначце прынтару (хасту) IP-адрас аўтаматычна з дапамогай функцыі DHCP DHCP-сервера ці маршрутызатара.

Даныя для падключэння да сеткі (маска падсеткі, шлюз па змаўчанні, DNS-сервер і г. д.) задаюцца аўтаматычна, каб можна было лёгка падключыць прыладу да сеткі.

Калі прылада ці маршрутызатар адключаюцца або ў залежнасці ад налад DHCP-сервера IP-адрас можа мяняцца пасля паўторнага падключэння.

Мы рэкамендуем кіраваць прыладамі не на аснове IP-адраса і ажыццяўляць сувязь з пратаколамі, якія могуць адсочваць IP-адрас.

Заўвага:

Калі вы выкарыстоўваеце функцыю рэзервавання IP-адраса ў DHCP, вы зможаце ў любы час прызначаць прыладам той жа IP-адрас.