Каб адпраўляць і атрымліваць файлы на кліенцкі камп'ютар, неабходна ўсталяваць FAX Utility на камп'ютар, падключаны праз сетку або кабель USB.
Наладзьце наступнае з дапамогай Web Config.
Увайдзіце ў Web Config, націсніце на ўкладку Fax, а потым націсніце Send Settings > Basic.
Выберыце Use для PC to FAX Function.
Стандартнае значэнне налады PC to FAX Function — Use. Каб адключыць адпраўку файлаў з камп’ютара, выберыце Do Not Use.
Націсніце OK.
Вы можаце прымаць факсы на камп'ютары з дапамогай FAX Utility. Усталюйце FAX Utility на кліенцкі камп'ютар і задайце налады. Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі глядзіце Basic Operations у даведцы па FAX Utility (адлюстроўваецца ў галоўным акне).
Калі для параметра на панэлі кіравання прынтара, пазначанага ніжэй, зададзена значэнне Так, атрыманыя факсы можна захоўваць на камп'ютары.
Настройкі > Агульныя налады > Настройкі факса > Налады атрымання > Налады Зах-ць/Пераадр. > Безумоўнае Захаванне/Пераадрасацыя > Захаваць на камп'ютары
Вы можаце задаць наладу, каб друкаваць на прынтары атрыманыя факсы, а таксама захоўваць іх на камп'ютары.
Выберыце Настройкі на галоўным экране панэлі кіравання прынтара.
Выберыце Агульныя налады > Настройкі факса > Налады атрымання.
Выберыце Налады Зах-ць/Пераадр. > Безумоўнае Захаванне/Пераадрасацыя > Захаваць на камп'ютары > Так і Друкаваць.
Каб наладзіць прынтар так, каб ён не захоўваў факсы на камп'ютары, змяніце налады прынтара.
Вы таксама можаце змяніць налады, выкарыстоўваючы FAX Utility. Аднак, калі існуюць якія-небудзь факсы, якія не былі захаваны на камп'ютары, гэта функцыя не будзе працаваць.
Выберыце Настройкі на галоўным экране панэлі кіравання прынтара.
Выберыце Агульныя налады > Настройкі факса > Налады атрымання.
Выберыце Налады Зах-ць/Пераадр. > Безумоўнае Захаванне/Пераадрасацыя > Захаваць на камп'ютары > Не.