Колеры, якія выкарыстоўваюцца ў заданні друку, можна карэкціраваць. Гэтыя карэкціроўкі не ўжываюцца да зыходных даных.

PhotoEnhance забяспечвае больш кантрастныя выявы і яскравыя колеры, дзякуючы аўтаматычнай карэкціроўцы кантрастнасці, насычанасці і яркасці зыходных даных выявы.
PhotoEnhance карэкціруе колер на падставе месцазнаходжання аб’екта. Таму ў выпадку змянення месцазнаходжання аб’екта, у выніку памяншэння, павелічэння, абрэзкі або павароту выявы колер можа нечакана змяніцца. Калі выява не ў фокусе, тон можа аказацца ненатуральным. Калі колер змяняецца ці становіцца ненатуральным, друк трэба выканаць у любым іншым рэжыме, акрамя PhotoEnhance.
Выберыце Адпаведнасць колераў з усплывальнага меню, пасля чаго націсніце EPSON Color Controls.
Выберыце Color Options з усплывальнага меню, пасля чаго выберыце любы з даступных параметраў.
Націсніце на стрэлку побач з параметрам Пашыраныя настройкі і выканайце неабходныя налады.
Пры неабходнасці выберыце іншыя элементы.
Націсніце Друк.