Падключыце прынтар да тэлефоннай насценнай разеткі з дапамогай тэлефоннага кабелю RJ-11 (6P2C). Пры падключэнні тэлефона да прынтара выкарыстоўвайце другі тэлефонны кабель RJ-11 (6P2C).
У некаторых рэгіёнах тэлефонны кабель уваходзіць у камплект пастаўкі прынтара. Калі такі кабель прыкладаецца, выкарыстоўвайце яго.
Магчыма, спатрэбіцца падключыць тэлефонны кабель да адаптара, які пастаўляецца для вашай краіны ці рэгіёна.
Знімайце накрыўку з порта прынтара EXT., толькі калі падключаеце да прынтара тэлефон. Забаронена знімаць накрыўку, калі не падключаецца тэлефон.
У месцах, дзе часта назіраюцца ўдары маланкі, мы рэкамендуем выкарыстоўваць ахоўную прыладу скачкоў напружання.