Падлучэнне тэлефоннага апарата да прынтара

Пры выкарыстанні прынтара і тэлефона на адной тэлефоннай лініі, тэлефон неабходна падлучыць да прынтара.

Заўвага:
  • Калі на тэлефонным апараце ёсць функцыя факса, перад падлучэннем яе трэба выключыць. Падрабязныя звесткі гл. у дапаможніках, якія ўваходзілі ў пастаўку разам з тэлефонным апаратам. У некаторых мадэлях тэлефонаў функцыю факса нельга цалкам адключыць, таму, магчыма, вы не зможаце выкарыстоўваць тэлефон як знешні.

  • Калі вы падключылі аўтаадказчык, праверце, каб параметр прынтара Званкоў для адказу быў вышэй чым колькасць званкоў, якая патрабуецца аўтаадказчыку для адказу на выклік.

  1. Зніміце накрыўку з порта EXT. на задняй панэлі прынтара.

  2. Падлучыце тэлефонны апарат да порта EXT. з дапамогай тэлефоннага кабелю.

    Заўвага:

    Калі выкарыстоўваецца адна тэлефонная лінія, пераканайцеся, што тэлефон падлучаны да порта прынтара EXT.. Калі раздзяліць лінію і асобна падлучыць тэлефонны апарат і прынтар, абедзве прылады не будуць правільна працаваць.

  3. Выберыце на галоўным экране Факс.

  4. Зніміце трубку.

    Калі на наступным экране паказваецца паведамленне аб адпраўцы або атрыманні факсаў, гэта значыць, што падключэнне ўсталявана.