Пры наяўнасці неапрацаваных атрыманых дакументаў колькасць неапрацаваных заданняў адлюстроўваецца ў
на галоўным экране. Глядзіце табліцу ўнізе для тлумачэння тэрміна «неапрацаваны».
Калі папка «Уваходныя» поўная, адпраўка факсаў адключаецца. Мы раім вам выдаляць дакументы з папкі «Уваходныя» пасля іх прагляду.

|
Налада захавання/пераадрасацыі атрыманага факса |
Неапрацаваны |
|---|---|
|
Друкаванне*1 |
Атрыманыя дакументы чакаюць друку, або выконваецца друкаванне. |
|
Захаванне ў папцы «Уваходныя» ці папцы «Канфідэнцыяльныя» |
У папцы «Уваходныя» ці папцы «Канфідэнцыяльныя» ёсць непрачытаныя атрыманыя дакументы. |
|
Захаванне на знешняй запамінальнай прыладзе |
Атрыманыя дакументы не захаваны на прыладзе, паколькі няма падключанай да прынтара прылады, якая змяшчае папку, спецыяльна створаную для захавання атрыманых дакументаў, або па іншай прычыне. |
|
Захаванне на камп’ютары |
Атрыманыя дакументы не захаваныя на камп’ютары, паколькі камп’ютар знаходзіцца ў рэжыме сну, або па іншай прычыне. |
|
Пераадрасацыя |
Атрыманыя дакументы не пераадрасаваныя, або іх пераадрасацыя не атрымалася*2. |
*1: Калі вы не задалі ніводнай налады захавання/пераадрасацыі факса або задалі друк атрыманых дакументаў з іх адначасовым захаваннем на знешняй запамінальнай прыладзе або камп’ютары.
*2: Калі вы задалі захаванне дакументаў, якія не атрымалася пераадрасаваць, у папцы «Уваходныя», у ёй будуць змяшчацца непрачытаныя дакументы, якія не атрымалася пераадрасаваць. Калі вы задалі друк дакументаў, якія не атрымалася пераадрасавць, друкаванне не завершана.
Калі вы карыстаецеся некалькімі наладамі захавання/пераадрасацыі факса, колькасць неапрацаваных заданняў можа адлюстроўвацца як «2» або «3», нават калі быў атрыманы толькі адзін факс. Напрыклад, калі вы задалі захаванне факсаў у папцы «Уваходныя» і на камп’ютары і атрымалі адзін факс, колькасць неапрацаваных заданняў будзе складаць «2», калі факс яшчэ не захаваны ў папцы і на камп’ютары.