Папярэджанні наконт лічбавага сертыфіката

Паведамленні

Прычына і неабходныя дзеянні

Enter a Server Certificate.

Прычына:

Файл для імпартавання не быў выбраны.

Неабходныя дзеянні:

Выберыце файл і націсніце Import.

CA Certificate 1 is not entered.

Прычына:

Сертыфікат ЦС 1 не ўведзены, уведзены толькі сертыфікат ЦС 2.

Неабходныя дзеянні:

Спачатку імпартуйце Сертыфікат ЦС 1.

Invalid value below.

Прычына:

Шлях да файла і (або) пароль утрымлівае сімвалы, якія не падтрымліваюцца.

Неабходныя дзеянні:

Пераканайцеся, што сімвалы ўведзены належным чынам.

Invalid date and time.

Прычына:

Дата і час прынтара не наладжаны.

Неабходныя дзеянні:

Устанавіце дату і час з дапамогай Web Config, EpsonNet Config ці панэлі кіравання прынтара.

Invalid password.

Прычына:

Уведзены пароль не адпавядае паролю, усталяванаму для сертыфіката ЦС.

Неабходныя дзеянні:

Увядзіце правільны пароль.

Invalid file.

Прычына:

Імпартаваны файл сертыфіката не мае фармат X509.

Неабходныя дзеянні:

Пераканайцеся, што вы выбралі правільны сертыфікат, адпраўлены надзейным цэнтрам сертыфікацыі.

Прычына:

Памер імпартаванага файла занадта вялікі. Максімальный памер файла — 5 кб.

Неабходныя дзеянні:

Калі вы выбралі правільны файл, сертыфікат можа быць пашкоджаным ці падробленым.

Прычына:

Ланцуг, які маецца ў сертыфікаце, недапушчальны.

Неабходныя дзеянні:

Каб атрымаць дадатковую інфармацыю наконт сертыфіката, гл. вэб-сайт цэнтра сертыфікацыі.

Cannot use the Server Certificates that include more than three CA certificates.

Прычына:

Файл сертыфіката ў фармаце PKCS#12 утрымлівае больш за 3 сертыфіката ЦС.

Неабходныя дзеянні:

Імпартуйце кожны сертыфікат, пераўтвараючы фармат PKCS#12 у фармат PEM, ці імпартуйце файл сертыфіката ў фармаце PKCS#12, які ўтрымлівае да 2 сертыфікатаў ЦС.

The certificate has expired. Check if the certificate is valid, or check the date and time on your printer.

Прычына:

Тэрмін дзеяння сертыфіката скончыўся.

Неабходныя дзеянні:

  • Калі тэрмін дзеяння сертыфіката скончыўся, атрымайце і імпартуйце новы сертыфікат.

  • Калі тэрмін дзеяння сертыфіката не скончыўся, пераканайцеся, што дата і час прынтара ўведзены правільна.

Private key is required.

Прычына:

С сертыфікатам не пастаўляецца парны прыватны ключ.

Неабходныя дзеянні:

  • Калі сертыфікат мае фармат PEM/DER і атрыманы з дапамогай CSR і камп'ютара, пазначце файл з прыватным ключом.

  • Калі сертыфікат мае фармат PKCS#12 і атрыманы з дапамогай CSR і камп'ютара, стварыце файл, які ўтрымлівае прыватны ключ.

Прычына:

Вы паўторна імпартавалі сертыфікат фармату PEM/DER, атрыманы з дапамогай CSR і Web Config.

Неабходныя дзеянні:

Калі сертыфікат мае фармат PEM/DER і атрыманы з дапамогай CSR і Web Config, яго можна імпартаваць толькі адзін раз.

Setup failed.

Прычына:

Немагчыма завяршыць наладжванне, паколькі сувязь паміж прынтарам і камп'ютарам перарвана ці файл не можа чытацца праз наяўнасць у ім памылак.

Неабходныя дзеянні:

Пасля праверкі пазначанага файла і ўстанаўлення сувязі імпартуйце файл зноў.