Задаванне пароля адміністратара для дадатковай сеткі

Калі вы задасце пароль адміністратара для дадатковай сеткі, то зможаце прадухіляць змяненне налад дадатковай сеткі карыстальнікамі. Вы можаце задаць і змяніць пароль адміністратара для дадатковай сеткі з дапамогай Web Config з камп’ютара ў дадатковай сетцы. Паролі адміністратара для дадатковай сеткі і для прынтара адрозніваюцца.

Зыходны пароль для дадатковай сеткі — гэта восем апошніх лічбаў MAC-адраса. Каб праверыць гэта, выберыце Стан правадной лакальнай сеткі для дадатковай сеткі на панэлі кіравання прынтара, каб паказаць падрабязнасці. Таксама можна ўбачыць MAC-адрас на этыкетцы, наклеенай на Ethernet-плату.

Рэкамендуем змяніць зыходны пароль як мага хутчэй, каб прадухіліць несанкцыянаваны доступ. Калі вы скінеце налады дадтковай сеткі да стандартных, будзе адноўлены зыходны пароль.