Выберыце раздзяляльнасць выходнага факса. Калі вы выбераце больш высокую раздзяляльнасць, памер даных павялічыцца і для адпраўкі факса спатрэбіцца пэўны час.
Задае шчыльнасць выходнага факса. + робіць выяву больш цёмнай, - робіць выяву больш светлай.
Выберыце, наколькі цёмным павінен быць фон. Націсніце +, каб зрабіць фон святлей (бялей) ці -, каб зрабіць яго цямней (чарней).
Калі вы выбераце Аўта, колеры фону арыгіналаў будуць выяўляцца аўтаматычна, а потым выдаляцца ці асвятляцца аўтаматычна. Функцыя не прымяняецца правільна, калі колер фону занадта цёмны ці не выявіўся.
Павялічвае або памяншае бачнасці контураў выяў. + павялічвае рэзкасць, - памяншае рэзкасць і факусіроўку.
Сканіруе абодва бакі арыгінала, размешчанага на аўтаматычным падавальніку, і адпраўляе манахромны факс.
Пры адпраўцы факса з аўтаматычнага падавальніка вы не можаце дадаваць арыгіналы ў аўтаматычны падавальнік пасля таго, як сканіраванне пачалося. Пры размяшчэнні ў аўтаматычным падавальніку арыгіналаў розных памераў будзе зададзены найбольшы памер для ўсіх арыгіналаў. Уключыце гэту функцыю, каб прынтар чакаў ад вас пацвярджэння на сканіраванне наступнай старонкі пасля таго, як арыгінал у аўтаматычным падавальніку будзе адсканіраваны. У гэтым выпадку вы зможаце адсартаваць і адсканіраваць арыгіналы па іх памеры, а потым адправіць іх адным факсам.
Адпраўляе манахромны факс падчас сканіравання арыгіналаў. Паколькі адсканіраваныя арыгіналы не захоўваюцца часова ў памяці прынтара нават падчас адпраўкі вялікай колькасці старонак, вы зможаце пазбегнуць памылак прынтара, выкліканых недахопам памяці. Майце на ўвазе, што адпраўка з выкарыстаннем гэтай функцыі займае больш часу. Інфармацыя па гэтай тэме прыведзена ніжэй.
Гэту функцыю нельга выкарыстоўваць у наступных сітуацыях:
Адпраўка факса з выкарыстаннем функцыі ADF Двухбак.
Адпраўка факса некалькім атрымальнікам
Адпраўляе бягучы факс, пакуль астатнія факсы чакаюць адпраўкі. Інфармацыя па гэтай тэме прыведзена ніжэй.
Адпраўляе факса у вызначаны вамі час. Пры выкарыстанні гэтай функцыі магчыма толькі адпраўка манахромных факсаў. Інфармацыя па гэтай тэме прыведзена ніжэй.
Дадаць Інф-ю адпр-ка
Выберыце месца, у якім вы хочаце пазначыць інфармацыю загалоўка (імя і нумар факса адпраўніка) у выходным факсе, або не ўключайце гэту інфармацыю.
- Выкл.: адпраўляе факс без інфармацыі загалоўка.
- Па-за Выявай: адпраўляе факс з інфармацыяй загалоўка ў верхнім белым полі факса. Гэта прадухіляе перакрыванне адсканіраванай выявы загалоўкам, аднак на баку атрымальніка факс можа быць раздрукаваны на двух лістах, у залежнасці ад памеру арыгіналаў.
- У Выяве: адпраўляе факс з пазначэннем інфармацыі загалоўка прыблізна на 7 мм ніжэй за верхні край адсканіраванай выявы. Загаловак можа перакрыць выяву, аднак на баку атрымальніка факс не будзе падзелены на два дакументы.
Загаловак факса
Выберыце загаловак для атрымальніка. Каб скарыстацца гэтай функцыяй, вы павінны загадзя зарэгістраваць некалькі загалоўкаў.
Дадатковая інфармацыя
Выберыце інфармацыю, якую неабходна дадаць. Вы можаце выбіраць з раздзелаў Ваш тэлефонны нумар, Спіс адрасоў і Няма.
Друкуе справаздачу аб перадачы пасля адпраўкі факса.
Друк.пры памылцы друкуе справаздачу толькі ў выпадку памылкі.
Калі налада Далучыць выяву факса да справаздачы зададзена ў меню Настройкі > Агульныя налады > Настройкі факса > Налады справаздачы, факсы з памылкамі таксама друкуюцца са справаздачай.
Захоўваецца рэзервовая копія адпраўленага факса, якая аўтаматычна сканіруецца і захоўваецца ў памяці прынтара. Функцыя рэзервовага капіравання даступна падчас:
Адпраўкі манахромнага факса
Адпраўкі факса з выкарыстаннем функцыі Адправіць факс пазней
Адпраўкі факса з выкарыстаннем функцыі Адпраўка Пакета
Адпраўкі факса з выкарыстаннем функцыі Зах.дадз.ф.