Выбіраючы прынтар-факс у меню Друк такой праграмы, як Microsoft Word ці Excel, вы можаце напрамую перадаваць створаныя вамі файлы, напрыклад дакументы, малюнкі і табліцы, з лістом-вокладкай.
У наступным тлумачэнні прыводзіцца прыклад Microsoft Word. Рэальная працэдура можа адрознівацца ў залежнасці ад праграмы, якую вы выкарыстоўваеце. Падрабязнасці гл. у даведцы праграмы.
Стварыце ў праграме дакумент для перадачы па факсе.
Вы можаце адправіць да 200 старонак у манахромным або 100 старонак у каляровым рэжыме, у тым ліку ліст-вокладку, за адну перадачу факса.
Націсніце Друк у меню Файл.
З’явіцца акно Друк праграмы.
Выберыце XXXXX (FAX) (дзе XXXXX — гэта імя вашага прынтара) у раздзеле Прынтар, а потым праверце налады адпраўкі факсаў.
Пазначце 1 у полі Колькасць копій. Калі вы пазначыце 2 ці больш, факс можа быць перададзены некарэктна.
Націсніце Уласцівасці прынтара або Уласцівасці, калі хочаце пазначыць Paper Size, Orientation, Color, Image Quality ці Character Density.
Падрабязнасці гл. у даведцы драйвера PC-FAX.
Націсніце Друк.
Падчас першага выкарыстання FAX Utility з’явіцца акно для ўводу вашых даных. Увядзіце неабходную інфармацыю і націсніце OK.
Будзе паказаны экран Recipient Settings FAX Utility.
Калі вы хочаце адправіць іншыя дакументы ў той жа перадачы факса, выберыце поле Add documents to send.
Экран дадавання дакументаў будзе паказаны, калі вы націснеце Далей на кроку 10.
Пры неабходнасці выберыце поле Attach a cover sheet.
Вызначыце атрымальніка.
Націсніце на ўкладку PC-FAX Phone Book.
Выберыце атрымальніка са спіса і націсніце Add.
Націсніце на ўкладку Contacts on Printer.
Выберыце кантакты са спіса і націсніце Add, каб перайсці да акна Add to Recipient.
Выберыце кантакты са спіса і націсніце Edit.
Дадайце неабходную асабістую інфармацыю, напрыклад, Company/Corp. і Title, а потым націсніце OK, каб вярнуцца да акна Add to Recipient.
Пазначце неабходнае поле Register in the PC-FAX Phone Book, каб захаваць кантакты ў PC-FAX Phone Book.
Націсніце OK.
Націсніце на ўкладку Manual Dial.
Увядзіце неабходную інфармацыю.
Націсніце Add.
Калі для Тып лініі вашага прынтара зададзена значэнне PBX і ў кодзе доступу замест дакладнага кода прэфіксу выкарыстоўваецца значок рашоткі (#), увядзіце значок рашоткі (#). Падрабязнасці гл. у раздзеле Тып лініі у Асноўныя настройкі, даступным па спасылцы на звязаную інфармацыю ніжэй.
Калі вы выбралі Enter fax number twice у Optional Settings на галоўным экране FAX Utility, вам трэба яшчэ раз увесці той жа нумар, калі вы націскаеце Add ці Далей.
Атрымальнік дадаецца ў Recipient List, які паказваецца ў верхняй частцы акна.
Наіцісніце ўкладку Sending options, а потым наладзьце параметры перадачы
Глядзіце наступныя звесткі для атрымання інфармацыі па дадаванні дадатковых факсаў у прынтар.
Адпраўка дакументаў, створаных у праграме з дапамогай дадатковай факс-платы (Windows)
Націсніце Далей.
Адкрыйце дакумент, які хочаце дадаць, а потым выберыце той жа прынтар (імя факса) у акне Друк. Дакумент будзе дададзены ў спіс Document List to Merge.
Націсніце Папярэдні прагляд, каб паглядзець аб’яднаны дакумент.
Націсніце Далей.
Налады Image Quality і Color, якія вы выбралі для першага дакумента, прымяняюцца да іншых дакументаў.
Выберыце ліст-вокладку з узораў у спісе Cover Sheet. Звярніце ўвагу на тое, што функцыі для стварэння арыгінальнага ліста-вокладкі ці дадавання арыгінальнага ліста-вокладкі ў спіс няма.
Увядзіце Subject і Message.
Націсніце Далей.
Выканайце наступнае, як неабходна, у Cover Sheet Settings.
Націсніце Cover Sheet Formatting, калі вы хочаце змяніць парадак элементаў на лісце-вокладцы. Вы можаце выбраць памер ліста-вокладкі ў раздзеле Paper Size. Вы таксама можаце выбраць памер ліста-вокладкі, які будзе адрознівацца ад памеру дакумента, што перадаецца.
Націсніце Font, калі вы хочаце змяніць шрыфт для тэксту на лісце-вокладцы.
Націсніце Sender Settings, калі вы хочаце змяніць інфармацыю пра адпраўшчыка.
Націсніце Detailed Preview, калі вы хочаце праглядзець ліст-вокладку з уведзенымі вамі тэмай і паведамленнем.
Праверце змесціва для перадачы і націсніце Send.
Перад тым як пачаць перадачу, пераканайцеся, што імя і нумар факса атрымальніка пазначаны правільна. Націсніце Preview для папярэдняга прагляду ліста-вокладкі і дакумента для перадачы.
Калі перадача пачнецца, з’явіцца акно са звесткамі пра стан перадачы.
Каб спыніць перадачу, выберыце файл і націсніце Адмена
. Вы таксама можаце выканаць адмену з дапамогай панэлі кіравання прынтара.
Калі падчас перадачы ўзнікне памылка, з’явіцца акно Communication error. Праглядзіце інфармацыю пра памылку і пачніце паўторную перадачу.
Экран Fax Status Monitor (вышэйзгаданы экран, на якім вы можаце праглядзець статус перадачы) не паказваецца, калі параметр Display Fax Status Monitor During Transmission не выбраны ў раздзеле Optional Settings на галоўным экране FAX Utility.