Вы можаце даць доступ для групы ці карыстальніка.
Націсніце на папку правай кнопкай мышы і выберыце Уласцівасці.
Выберыце ўкладку Бяспека.
Націсніце Рэдагаваць.

У раздзеле Імёны груп ці карыстальнікаў націсніце Дадаць.

Увядзіце імя групы ці карыстальніка, якім вы хочаце даць права доступу, а потым націсінце Праверыць імёны.
Да імя будзе дададзена ніжняе падкрэсліванне.
Калі вы не ведаеце поўнае імя групы ці карыстальніка, увядзіце частку імя і націсніце Праверыць імёны. Будзе паказаны спіс імёнаў груп ці карыстальнікаў, якія часткова супадаюць, і тады вы зможаце выбраць поўнае імя са спіса.
Калі супадае толькі адно імя, у полі Увядзіце імя аб'екта для выбару будзе паказана поўнае імя з ніжнім падкрэсліваннем.

Націсніце OK.
На экране Дазволы выберыце імя карыстальніка, якое было ўведзена ў раздзеле Імёны груп ці карыстальнікаў, дайце дазвол на Змену, а потым націсніце OК.

Націсніце OK ці Закрыць, каб закрыць акно.
Праверце, ці можна счытваць ці змяняць файл у агульнай папцы з камп'ютараў карыстальнікаў ці груп з дазволам на доступ.